Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ,
рака ў Расійскай Федэрацыі, пераважна ў Башкортастане, левы прыток Камы. Даўж. 1430 км, пл.бас. 142 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Паўд. Урала, ніжэй ад упадзення р.Уфа цячэ па раўніне, мае шырокую пойму, утварае шмат лукавін, разбіваецца на рукавы. Гал. прытокі: Нугуш, Уфа (справа), Дзёма (злева). Сярэднегадавы расход вады каля г. Бірск 846 м³/с. Суднаходства ад г.Уфа. На Белай гарады Беларэцк, Салават, Ішымбай, Стэрлітамак, Уфа, Бірск.
башкірскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Расіі (1970). Скончыў Башкірскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1933. Пісаў на башк. і рус. мовах. У творах (зб-кі апавяданняў «Чырвоныя макі», 1944; аповесць «Права на бяссмерце», 1950; раманы «Лебедзі застаюцца на Урале», 1956; «Я не зычу табе раю», 1963; «Вясна, падобная на крык», 1981, і інш.) жыццё і подзвіг народа ў Вял.Айч. вайну, праблемы сучаснасці. Пісаў для дзяцей.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Уфа, 1983—84 (на башкірскай мове).
башкірскі паэт.Нар. паэт Башкортастана (1964). Засл. работнік культ. РСФСР (1984). У 1904—13 вучыўся ў вясковым медрэсэ. Друкаваўся з 1914. У зб-ках вершаў «Песні свабоды» (1917), «Герой барацьбы» (1928), «Закон шчасця» (1937), «Ад усяго сэрца» (1944), «Лістапад» (1960), «Вяршыні» (1978), вершаваным рамане «Кушкаін» (1936) і інш. апаэтызаваў асн.гіст. этапы жыцця башк. народа, героіку Вял.Айч. вайны і мірнай стваральнай працы. Аўтар мемуараў «Незабыўныя мінуты» (1957), «Па слядах маладосці» (1964). Пераклаў на башк. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Э.Валасевіч. Рэсп. прэмія імя Салавата Юлаева 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ, «Белавія». Створана ў 1993 на базе Бел. ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Абслугоўвае (май 1996) каля 20 рэйсаў у краіны СНГ (Алматы, Кіеў, Масква, Ніжнявартаўск, Омск, Уфа і інш.), 8 міжнар. авіяліній — у Берлін, Варшаву, Вену, Ларнака (Кіпр), Лондан, Тэль-Авіў, Франкфурт-на-Майне, Шанан (Ірландыя). Выконвае таксама чартэрныя рэйсы ў замежныя краіны.
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1959), праф. (1960). З 1961 у БДУ. Навук. працы па тэорыі і практыцы комплекснага фізіка-геагр. раянавання горных краін. Даследаваў фізіка-геагр. раёны і ландшафты Азербайджана, В’етнама, займаўся праблемаю Каспійскага м. і вусцямі рэк, якія ўпадаюць у яго.