Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНЫЯ РЫ́БЫ,
рыбы, характэрныя толькі для іхтыяфауны азёраў. На Беларусі да азёрных абарыгенных відаў належаць рапушка, корушка, гальян азёрны, да акліматызаваных — сіг чудскі, умоўнапелядзь, сомік амерыканскі. Большасць мае прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭСПАНДЭ́НЦЫЯ (позналац. correspondentia ад correspondeo адказваю, паведамляю),
1) адзін з найб. пашыраных жанраў публіцыстыкі, прадмет якога — канкрэтная сац. сітуацыя, абмежаваная месцам і часам. Скіравана на вырашэнне актуальнай, параўнальна нешырокай тэмы, вывады якой звычайна не выходзяць за межы аб’екта даследаванняў. Умоўна вылучаюць інфармацыйную і аналітычную К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦЫ ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ,
усе аб’екты, якія непасрэдна адлюстроўваюць гіст. працэс і даюць магчымасць вывучаць гісторыю чалавечага грамадства. Да іх належаць помнікі пісьменнасці, архітэктуры, рэшткі прылад і сродкаў вытв-сці, прадметы побыту і дзейнасці чалавека, а таксама стараж. элементы, што зберагліся ў мове і інш.Умоўна падзяляюцца на рэчавыя, кінафотафонаматэрыялы, лінгвістычныя, пісьмовыя, вусныя, этнагр. і інш. Тэорыяй і методыкай вывучэння і выкарыстання К.г. займаецца крыніцазнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПІЯСАМО́З, глосаталёз,
інвазійная хвароба моладзі рыб, якую выклікаюць умоўна-патагенныя інфузорыі з роду Apiosoma. Узбуджальнік — часцей A. piscicola, пашыраная ў штучных сажалках, у т. л. і на Беларусі. Інфузорыі выклікаюць на скуры і шчэлепах моладзі рыб некрозы і моцнае слізевыдзяленне. Шчэлепы бледныя. У зімавальных сажалках хворая моладзь худнее і гіне. Хвароба ўскладняецца паразітаваннем інш. інфузорый. Лечаць брыльянтавай зеленню. Прафілактыка: стварэнне нармальных гідрахім. умоў і падтрыманне чысціні вадаёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГАЎ ПРАЛІ́Ў,
паміж Азіяй (Чукоцкі п-аў) і Паўн. Амерыкай (штат Аляска). Злучае Паўн. Ледавіты ак. (Чукоцкае м.) з Ціхім ак. (Берынгава м.). Даўж. 60 км, шыр. 35—86 км, найменшая глыб. на фарватэры 42 м. Па праліве (паміж а-вамі Дыяміда) умоўна праходзіць лінія перамены дат. Упершыню пройдзены С.І.Дзяжнёвым у 1648, потым рус. экспедыцыяй В.Берынга ў 1728, названы ў яго гонар.
атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння. Вельмі таксічны. Асабліва хутка выклікае пашкоджанне арганізма пры інгаляцыі (міёз, цяжкасць дыхання). Лятальная таксічная доза (умоўна) 0,1 мгмін/л.
Вадкасць без колеру і паху, tкіп 151,5 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1094 кг/м³ (20 °C). Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арган. растваральнікамі. Гідралізуецца воднымі растворамі шчолачаў, аміяку і амінаў (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі З.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Соф’я Аляксееўна) (н. 12.7.1922, с. Валява Кіеўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1990), праф. (1992). Скончыла Львоўскі ун-т (1949). Настаўнічала. З 1958 выкладае ў БДУ. Даследуе рус.гіст. прозу і драматургію 20 ст. Аўтар кн. «Рамантыка барацьбы і стварэння» (1982), вучэбных дапаможнікаў «Маякоўскі і сучаснасць» (1983), «Умоўна-гратэскная стылявая плынь у рускай драматургіі 20—30-х гг. XX ст.» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУСТЫ́ЧНЫЯ ХВА́ЛІ,
пругкія ўзбурэнні, якія распаўсюджваюцца ў цвёрдым, вадкім і газападобным асяроддзях. Дыяпазон частот ад самых нізкіх (умоўна ад 0 Гц) да гранічна высокіх (1012—1013Гц). Вылучаюць інфрагук (да 16 Гц), гук (ад 16 да 2∙104Гц), ультрагук (ад 2∙104 да 109Гц) і гіпергук (ад 109 да 1013Гц). Выкарыстоўваюцца ў акустаэлектроніцы, дэфектаскапіі, гідралакацыі, сейсмалогіі і інш.Гл. таксама Пругкія хвалі.