ЦЫЛІНДРЫ́ЧНАЯ ХВА́ЛЯ,
хваля, што радыяльна разбягаецца ад (збягаецца да) некаторай восі ў прасторы ці пункта на плоскасці (кругавая хваля). Напр., хвалі на паверхні вады ад кінутага каменя.
Найпрасцейшая монахраматычная сіметрычная Ц.х. задавальняе двухмернае хвалевае ўраўненне і на вял. адлегласцях ад восі апісваецца асімптатычным выразам
, дзе
— амплітуда і
— фаза Ц.х. Фазавая скорасць Ц.х. супадае з фазавай скорасцю плоскай хвалі. Ц.х. — істотна нестацыянарная хваля: пры аддаленні ад восі (цэнтра) яна пакідае «шлейф», які можна трактаваць як вынік прыходу хвалевых узбурэнняў ад усё больш аддаленых (ад пункта назірання) крыніц на восі.
т. 17, с. 145
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФЕРЭНЦЫЯ́Л у матэматыцы,
галоўная лінейная частка поўнага прырашчэння функцыі. Формулы і правілы знаходжання Д. вынікаюць з формул і правіл дыферэнцавання функцый. Паняцце Д. адлюстроўвае блізкасць дадзенай функцыі да лінейнай у малым наваколлі разгляданага пункта, абагульняецца на адлюстраванне адной эўклідавай прасторы на другую, на камплексныя і вектар-функцыі і з’яўляецца адным з асн. паняццяў сучаснага нелінейнага функцыянальнага аналізу.
Калі поўнае прырашчэнне
функцыі y = 𝑓(x) у пункце x = x0 можна запісаць у выглядзе
, дзе a→0 пры Δx→0, то комплекс A(x0)∆x наз. дыферэнцыялам функцыі ў пункце x0 [абазначаецца dy або d𝑓(x0)], а саму функцыю — дыферэнцавальнай і яе вытворная 𝑓′(x0) = A(x0). Д. незалежнай пераменнай супадае з яе прырашчэннем і таму dy = A(x0)dx і вытворную
можна трактаваць як дзель двух Д. Для складанай функцыі y = 𝑓(g(x)) Д. у пункце x = x0 можна запісаць у выглядзе dy = yg′g′dx = yx′dx Функцый некалькіх пераменных разглядаюць частковыя і поўныя Д.: частковы Д. роўны здабытку частковай вытворнай на адпаведны Д. пераменнай, поўны Д. роўны суме частковых Д.
Літ.:
Гусак А.А., Гусак Г.М. Справочник по высшей математике Мн., 1991;
Курс вышэйшай матэматыкі. Мн., 1994.
А.А.Гусак.
т. 6, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)