Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖімя М.Танка.
Засн. ў 1998 у Мінску на базе Мінскага пед. вучылішча № 1 (1982). З 1995 імя М.Танка. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): дашкольнае выхаванне; муз. выхаванне; выкладанне бел. мовы і л-ры; пазакласная і пазашкольная выхаваўчая работа. Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСТРЭ́НКА (Барыс Аляксандравіч) (1.12.1924, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 15.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). 3 ліп. 1943 на Ленінградскім фронце. Камандзір танка лейт. М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час прарыву абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку: у час бою прыняў на сябе камандаванне ротай, экіпаж яго танка знішчыў 11 дотаў і 8 дзотаў, 15 гармат, 20 кулямётаў, 10 мінамётаў. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Аляксей Ільіч) (19.1.1923, в. Капцева Смаленскай вобл., Расія — 30.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў палкавую школу танкістаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944. Вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні Барысава: экіпаж танка — камандзір П.М.Рак, механік-вадзіцель АА.Пятраеў, радыст Д. — прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадзін вёў бой, вызваліў 200 чал. ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАК (Павел Мікалаевіч) (23.8.1910, с. Карпілаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваенна-паліт. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Экіпаж танка ў складзе камандзіра лейт. Р., механіка-вадзіцеля А.А.Пятраева, радыста А.І.Данілава вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні г. Барысаў, калі, прарваўшыся ў горад, 17 гадз вёў бой, разграміў камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі ворага, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́КТЫЛЬ (грэч. daktylos літар. палец),
1) у антычным вершаскладанні 4-дольная стапа з 3 складоў — першага доўгага і двух наступных кароткіх (-◡◡). Выкарыстоўвалася ў пентаметры і гекзаметры.
2) У сілаба-танічным вершаскладанні 3-складовая стапа з рытмічным націскам на 1-м складзе (-́--). У бел. паэзіі Д. паявіўся ў канцы 19 ст. з развіццём сілаба-танічных вершаваных формаў (верш Я.Лучыны «Роднай старонцы»). 3-стопным Д. напісаны вершы М.Танка «Шчасце», 4-стопным — М.Багдановіча «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...», 5-стопным — Танка «Надпіс на кнізе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Тімя М.Танка.
Засн. ў 1922 як пед.ф-тБДУ, з 1931 Бел.дзярж. вышэйшы пед.ін-т, з 1935 Мінскі пед.ін-т, з 1993 ун-т, з 1995 імя М.Танка. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: матэматычны, рус. філалогіі, дашкольнага выхавання, педагогікі і методыкі пач. навучання, муз.-пед., дэфекталогіі, сацыяльнай педагогікі і практычнай псіхалогіі, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура з 1934, дактарантура з 1992. З 1993 рыхтуе бакалаўраў і магістраў. Выдае час. «Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта», газ. «Настаўнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙРЭ́Н,
монастрафічны верш у армянскай сярэдневяковай паэзіі. Складаецца з чатырох 15-складовых радкоў, звязаных адной рыфмай. У сучаснай паэзіі айрэнам напісаны многія лір. мініяцюры (дарчыя надпісы і інш.). У бел. паэзіі сустракаецца ў М.Танка («Айрэн»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎРО́Ў (Фёдар Кузьміч) (1912, в. Пасуддзева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 9.7.1937),
Герой Сав. Саюза (1937). З 1931 у Данбасе. У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся ў баях каля г. Гвадалахара, Тэруэль. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЎВА́ЖНЫ ((Nieuważny) Фларыян) (н. 30.4.1929, г. Жывец Шлёнскага ваяв., Польшча),
польскі літ.-знавец, перакладчык. Канд.філал.н. (1959). Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (1949—54). З 1970 заг. кафедры Варшаўскага ун-та. Даследаваў творчасць Ф.Цютчава, А.Чэхава, У.Маякоўскага, І.Эрэнбурга, Р.Скаварады, Т.Шаўчэнкі, Л.Украінкі і інш.усх.-слав. пісьменнікаў і іх сувязі з польскай л-рай. Аўтар артыкулаў пра бел. прозу і паэзію, бел.-польскія літ. сувязі, польск. тэматыку ў бел. паэзіі, пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, Я.Брыля, В.Быкава, У.Караткевіча, І.Мележа, М.Танка, І.Шамякіна і інш. На польск. мову пераклаў творы Я.Купалы, М.Танка, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, Брыля, Н.Гілевіча, Д.Бічэль-Загнетавай, Г.Бураўкіна, В.Іпатавай, Караткевіча, У.Някляева, А.Кудраўца, А.Разанава, М.Стральцова і інш.