Танжэр

т. 15, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІБРАЛТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў

(Estrecho de Gibraltar),

праліў паміж паўд.-зах. краем Еўропы (Пірэнейскі п-аў) і паўн.-зах. часткай Афрыкі. Злучае Атлантычны ак. з Міжземным морам. Даўж. 59 км, шыр. 44 км. Найменшая глыб. на фарватэры 338 м. На паўн. беразе парты Гібралтар (Брыт.) і Альхесірас (Іспанія), на паўд.Танжэр (Марока).

т. 5, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬФО́НС V,

Афонсу (Affonso) Афрыканскі (15.1.1432, г. Сінтра — 28.8.1481), кароль Партугаліі [1438—81]. З Авіскай дынастыі. Да 1448 правіў пад рэгенцтвам маці Леаноры дэ Арагон. За захоп у 1458—71 шэрагу паўн.-афр. тэрыторый (Алькасар, Касабланка, Арсіла, Танжэр) атрымаў мянушку Афрыканскі. У 1474—79 беспаспяхова змагаўся за кастыльскі прастол. Працягваў даследчыя экспедыцыі свайго дзядзькі Генрыха Мараплаўца ў Афрыку.

т. 1, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)