Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Verbum
анлайнавы слоўніку многіх народаў засалоджаная мёдам вада. Спажывалі С. як посную закрасу да кашы, куцці, кісялю, асабліва на Каляды. На памінкі, дзяды гатавалі абрадавую страву — канун (у С. крышылі хлеб). Самастойна С. спажывалі ў дні посту. Вядома па ўсёй Беларусі. Пчаляры выкарыстоўвалі С. для падкормкі пчол і прываблівання раёў у пустыя вуллі і вабікі. Рабілі С. вадкую і густую. Вадкая змяшчала адну частку мёду і 2—3 часткі вады; яе выкарыстоўвалі вясной і раннім летам для стымуляцыі яйканоскасці матак і павелічэння расплоду. С. гатавалі і з 2—3 частак мёду і адной часткі вады, яе выкарыстоўвалі для веснавой падкормкі пчол пры недахопе ў вуллі мёду пасля зімы.
Г.Ф.Вештарт, С.Ф.Цярохін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМО́ЎНЫ ВЕРШ,
верш, пабудаваны на інтанацыйнай аснове. Для яго характэрна размоўная інтанацыя, пэўная адвольнасць у суаднесенасці інтанацыйна-
От і свята, от каляды,
На марозе скрыпяць санкі...
Ўсе на свеце святку рады,
Ўсюды песні і гулянкі.
Скачуць хлопцы і дзяўчаты,
А гарэлкі п’юць чы мала?!
Адно слова — ўсюды свята...
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?!.. скажаш — цяжка,
Дый не надта ж ты ісыта ,
А мне ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка
Стара... рвана... ветрам шыта...
Стаў крапчэй мароз ка святу.
Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй бы мне ў хату...
Ну! кабыла! чаго стала?!
(Я.Лучына. «Што думае Янка, везучы дровы ў горад»)
Асаблівую ролю ў Р.в. адыгрываюць паўзы, паўторы, умаўчанні, пропускі, анакалуф, часта выкарыстоўваецца анжамбеман (пачатак сінтаксічна цэласнага словазлучэння знаходзіцца ў адным вершаваным радку, а канец у наступным). Р.в. зрэдку падзяляецца на строфы, часта мае амебейную кампазіцыю. У сучаснай
А.А.Майсейчык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)