Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКАЯ ШКО́ЛА,
1) мастацкая школа франц. кніжнай мініяцюры, якая існавала ў 14—15 ст. пры дварах караля Карла V, герцагаў Бургундскага і Берыйскага (т.зв. франка-фламандскі стыль). Вызначалася вытанчанасцю малюнкаў і лінейных арнаментаў, каліграфічнасцю. Сярод майстроў Ж.Арлеан, А.Баневё, Ж.Малуэль, браты Лімбург і інш. 2) Умоўная назва інтэрнац. кола мастакоў, якія працавалі ў Парыжы пераважна ў 1910—20-я г. (М.Кіслінг, А.Мадыльяні, Ж.Пасхін, Х.Суцін, І.Фудзіта, М.Шагал і інш.).
Да арт.Парыжская школа. Браты Лімбург. Ілюстрацыя да «Раскошнага часаслова герцага Берыйскага». Каля 1416.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ХВІЧ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 22.4.1936, в.Суцін Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-ртэхн.н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960). З 1963 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы магн. і эл. з’яў. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы фарміравання магн. палёў зададзеных характарыстык, што з’явілася базай для стварэння ў СССР радыёспектрометраў ядзернага магнітнага рэзанансу (ЯМР) высокага раздзялення, прапанаваў тэхн. рашэнні для ЯМР-тамаграфіі, метады і сродкі неразбуральнага кантролю.
Тв.:
Структурная зависимость термоэлектрических свойств и неразрушающий контроль. Мн., 1990 (разам з А.С.Каролік, У.І.Шарандам).