Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДУБРО́ЎЕ,
вёска ў Віцебскім р-не, на аўтадарозе Віцебск—г.п.Сураж. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Віцебск. 638 ж., 232 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Запольскім с/с Віцебскага р-на, каля р. Усвяча, на аўтадарозе Сураж—Усвяты (Расія). Цэнтр калгаса. За 60 км на ПнУ ад Віцебска. 181 ж., 71 двор (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БІНІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім раёне, за 1,5 км ад р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і вучгаса «Падбярэззе». За 11 км на ПнУ ад Віцебска, на шашы Віцебск—Сураж. 734 ж., 294 двары (1995). Міні-мясакамбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССМЕ́РТНЫ (Аркадзь Львовіч) (2.5.1893, г.Сураж Бранскай вобл., Расія — 3.9.1955),
бел. скрыпач, дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1939). Праф. (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1917). Адзін з арганізатараў першай на Беларусі нар. кансерваторыі (Віцебск, 1918), дырэктар Бел.муз. тэхнікума (з 1924), заг. кафедры Бел. кансерваторыі (1932—55). Удзельнік (1-я скрыпка) Дзяржаўнага смыковага квартэта БССР. Кіраваў канцэртамі сімф. аркестраў муз. тэхнікума, Бел. радыёцэнтра, кансерваторыі. Выступаў як скрыпач-саліст, выкананне вызначалася выразнасцю, адухоўленасцю, тэхн. свабодай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ПУЦЬ,
рака ў Клімавіцкім р-не Магілёўскай вобл., Добрушскім і Гомельскім р-нах Гомельскай вобл., Смаленскай і Бранскай абл. Расіі, левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 437 км (у межах Беларусі 64 км). Пл. вадазбору 10 900 км². Пачынаецца за 800 м на З ад в. Нядзведзь Клімавіцкага р-на. Асн. прытокі Надва, Унеча (злева), на Беларусі — Няцёша, Харапуць (злева), Ачоса (справа). Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прывусцевыя ўчасткі ў Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, шыр. ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад г.Сураж да вусця 4—8 км. Пойма двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу, шыр. ад 200 м да 3,5 км. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да мяжы з Расіяй на працягу каля 24 км, ніжэй звілістае, шыр. яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, выш. да 2 м. Замярзае ў 1-й пал.снеж., крыгалом у канцы сак. — пач. красавіка. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м³/с. На рацэ каля в. Цімошкі Клімавіцкага р-на плаціна і сажалка, плаціна ў г. Добруш. Гарады: Сураж (Расія), Добруш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТУХО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (н. 7.4.1958, г.Сураж Бранскай вобл., Расія),
бел. юрыст, грамадскі дзеяч. Д-рюрыд.н. (1993), праф. (1997). Засл. юрыст Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1980). З 1983 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1985 у Ін-це нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1994 член Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па канстытуцыйным праве, праблемах судаводства, грамадз. супольнасці і правоў чалавека. Адзін з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канцэпцыі судова-прававой рэформы ў Беларусі.
Тв.:
Оправдание подсудимого. Мн. 1985;
Реабилитация невиновных: Основы правового ин-та. Мн., 1993;
Конституционное право: Энцикл. словарь. Мн., 1996 (разам з В.Г.Ціхінем);
Гражданские инициативы и защита прав граждан. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СПЛЯ,
рака ў Смаленскай вобл. Расіі і ў Віцебскім р-не, левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 136 км, у межах Беларусі 20 км. Пл. вадазбору 5410 км², у межах Беларусі 513 км². Выцякае з воз. Каспля ў Смаленскім р-не на ўсх. схілах Віцебскага ўзв., у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шыр. да 200 м. Рэчышча слабазвілістае, шыр. 10—30 м у верхнім цячэнні і да 50 м у ніжнім. Асн. прытокі: Жараспея, Габза (злева), на Беларусі — Вымнянка і Неварожка (справа). Замярзае ў 1-й дэкадзе снеж., крыгалом у пач. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м³/с. На рацэ — г. Дзямідаў (Смаленская вобл.) і г.п.Сураж.