Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА,
фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавое выпрамяненне цела. Роўная т-ры абсалютна чорнага цела, пры якой яго поўная (ва ўсім інтэрвале частот) энергет.яркасць роўная поўнай энергет. яркасці дадзенага цела. Адзінка Р.т. ў СІ — кельвін. Гл. таксама Стэфана—Больцмана закон выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІНА (Žilina),
горад на ПнЗ Славакіі, на р. Ваг. Каля 100 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., швейная, цэлюлозна-папяровая, хімічная. Музей транспарту. У 15 ст. адзін з цэнтраў гусіцкага руху. Касцёлы: раманскі св.Стэфана (13 ст.), раманска-гатычны (15—16 ст.). Турысцкі цэнтр сярэднягорнага раёна Малой Фатры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЧКЕМЕТ (Kecskemét),
горад у цэнтр.ч. Венгрыі, у міжрэччы Дуная і Цісы. Адм. ц. медзье Бач-Кішкун. 103 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л.с.-г., радыётэхнічнае, прыладабудаванне), абутковая, дрэваапр., харчасмакавая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Цэнтр раёна пладаводства, вінаградарства і перапрацоўкі с.-г. прадукцыі. Традыцыйная с.-г. кірмашы. Музей вінаградарства. Арх. помнікі: касцёлы св.Стэфана (15—18 ст.), францысканцаў (15—18 ст.), евангелічны (17—18 ст.), уніяцкая царква (19 ст.).
аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай стат. фізікі. Чл. Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і інш.АН. Скончыў Венскі ун-т (1866). Праф. ун-таў у Грацы (1869—73, 1876—89), Вене (1873—76, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—94) і Лейпцыгу (1900—02). Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш. Разам з Дж.К.Максвелам распрацаваў Больцмана статыстыку, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл.Больцмана прынцып), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл.Стэфана—Больцмана закон выпрамянення). Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки. М., 1989. С. 540.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ЗЕ ((Pavese) Чэзарэ) (9.9.1908, Санта-Стэфана-Бельба, Італія —27.8.1950),
італьянскі пісьменнік. Скончыў Турынскі ун-т (1930). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення. У ранніх творах (зб. вершаў «Рабочая стомленасць», 1936; аповесць «Твой родны край», 1941) матывы непрыняцця тагачаснай рэчаіснасці і трагічнага адчужэння. Спавядальны і драм. раман «Месяц і кастры» (1950) пра вяртанне ў свет дзяцінства, паэт.зб. «У смерці твае вочы» (апубл. 1951) — сведчанне душэўнага крызісу, які прывёў да самазабойства. Аўтар антыфаш. рамана «Таварыш» (1947), зб-каў аповесцей «Перш, чым заспявае певень» і «Цудоўнае лета» (абодва 1949), дзённіка «Рамяство жыць» (апубл. 1952), «Пісьмаў» (т. 1—2, выд. 1966), лірычна-філас. эсэ, навел. Творчасць П. блізкая да неарэалізму. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў А.Шаўня.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.;
Золата Фарчэлы: Сучасныя італ. апавяданні. Мн., 1968;
Рус.пер. — Прекрасное лето. Дьявол на холмах. Луна и костры. Товарищ. М., 1982.