Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-СТЭ́НЛІ (Port Stanley),
горад, адм. ц. Фалклендскіх (Мальвінскіх) а-воў, на в-ве Усх. Фолкленд (Саледад). 2,3 тыс.ж. (1995). Марскі порт. Прадпрыемствы па апрацоўцы авечай воўны і мяса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЁМА (Boyoma),
Стэнлі, вадаспады (парогі) на р. Конга, у Заіры. 7 вял. парогаў агульным падзеннем больш за 40 м на працягу каля 150 км. Перашкаджаюць суднаходству; у абход парогаў пракладзена чыгунка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ЗІНЕР ((Prusiner) Стэнлі Бен) (н. 28.5.1942),
амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг. Праф. Каліфарнійскага ун-та. Адкрыў прыёны — інфекц. агенты бялковай прыроды, якія выклікаюць пашкоджанні галаўнога мозга (энцэфалапатыі) чалавека і жывёл, у т. л. скрэйпі (сверб) авечак і губчатую энцэфалапатыю («шаленства») буйн. раг. жывёлы. Вызначыў амінакіслотную паслядоўнасць прыёнавага бялку і ідэнтыфікаваў яго ген. Нобелеўская прэмія 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСАНГА́НІ (Kisangani),
горад на ПнУДэмакр. Рэспублікі Конга. Да 1966 наз. Стэнлівіль. Адм. ц. вобласці. Засн. ў 1883. 316 тыс.ж. (1990). Вузел аўтадарог. Порт на р. Конга ніжэй вадаспада Баёма (б.Стэнлі). Міжнар. аэрапорт. Важны гандлёва-размеркавальны і прамысл.цэнтр.Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., хім., лакафарбавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў; першасная апрацоўка с.-г. сыравіны. Мясакамбінат. Ун-т. Ін-т агранамічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЭН ((Cohen) Стэнлі) (н. 17.10.1922, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агайо (1946). З 1952 у Вашынгтонскім ун-це, з 1959 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі. Адкрыў фактар росту эпідэрмісу. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Р.Леві-Мантальчыні).