Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Спеласць лесу 10/16
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́ЛАСЦЬ ГЛЕ́БЫ,
стан глебы, які характарызуе яе гатоўнасць да апрацоўкі (фіз.спеласць) ці да пасеву і пасадкі (біял.спеласць). Фізічная С.г. настае пры дасягненні аптым. ўвільгатнення (у час мех. апрацоўкі яна распадаецца на часцінкі 1—10 мм), вызначаецца візуальна. Глеба добра крышыцца, лёгка апрацоўваецца, у ёй ствараюцца аптым. суадносіны паміж цвёрдай часткай, вадой і паветрам. Біялагічнаяспеласць настае ў добра апрацаванай, увільготненай і прагрэтай глебе; у ёй інтэнсіўна праходзяць мікрабіял. працэсы мабілізацыі пажыўных рэчываў, як вынік выдзяляецца шмат вуглякіслага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Спеласць сельскагаспадарчых культур 10/16
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАВА́Я СПЕ́ЛАСЦЬ,
заключная стадыя палавога выспявання, стан развіцця арганізма жывёл і чалавека, пры якім яны здольныя размнажацца. У жывёл тэрміны надыходу П.с. залежаць ад віду, пароды, полу жывёлы і інш. Самкі большасці відаў жывёл становяцца палаваспелымі раней за самцоў. У мужчын П.с. настае ў 19—20, у жанчын — у 16—17 гадоў (у паўд. краінах раней). П.с. чалавека характарызуецца па ступені выразнасці другасных палавых прыкмет (напр., па развіцці малочных залоз у жанчын, па аваласенні ў мужчын), залежыць ад спадчынных асаблівасцей, быт., сац.-эканам., кліматычных умоў, стану здароўя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́ЛАСЦЬ ЛЕ́СУ,
стан дрэвастою або дрэў, пры якім найб. поўна задавальняюцца патрэбы нар. гаспадаркі. Адрозніваюць С.л. прыродную, узнаўляльную, колькасную, тэхн., гасп., спецыяльную. Прыродная С.л. характарызуе стан дрэвастою, калі ён пераходзіць да стадыі адмірання, напр., у сярэдняй паласе ў хвойных дрэў настае ў 200—400, цвердалістых (дуб, клён, граб, ясень) у 300—500 і мяккалістых (бяроза, асіна, вольха, ліпа) у 90—150 гадоў. Узнаўляльная С.л. бывае парасткавая (макс. ўзрост лісцевага дрэвастою, калі ён пры суцэльнай высечцы яшчэ здольны ўзнаўляцца парасткамі) і насенная (мінім. ўзрост дрэвастою, калі ён пры суцэльнай высечцы здольны ўзнаўляцца насеннем). Узросты парасткавай спеласці лісцевых дрэў 40—80, насеннай спеласці хвойных 40—50, лісцевых 20—50 гадоў. Колькасная С.л. характарызуе ўзрост, у якім дрэва або дрэвастой даюць макс. прырост драўніны. Для хвоі і елкі настае ў 60—90, цвердалістых у 60—75, мяккалістых у 35—55 гадоў. Тэхнічная С.л. вызначаецца па ўзросце дрэва або дрэвастою, пры якім яны даюць найб. прырост асн. запланаванага сартыменту. Гаспадарчая С.л. характарызуе ўзрост дрэва або дрэвастою, калі яны даюць найб. грашовы прыбытак за год. Спецыяльная С.л. настае ва ўзросце, у якім максімальна праяўляюцца спец. функцыі лесу (ахоўная, рэкрэацыйная, проціэразійная і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛСІНСКАЯ ПРЫГАЖУ́НЯ,
латвійскі сорт груш нар. селекцыі. Пашыраны на Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная. густая. Пладаносіць на 7-ы год. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, устойлівы да бактэрыяльных і грыбных хвароб. Плады дробныя (50 г), грушападобныя. Скурка тонкая, зеленавата-жоўтая з іржавымі плямамі. Мякаць белая, сакавітая, салодкая з лёгкім мускатным пахам, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне верасня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНДЗО́РСКАЯ,
сорт грушы, выведзены ў Нідэрландах. На Беларусі (акрамя Віцебскай вобл.) рэкамендаваны ў прысядзібным садаводстве.
Дрэва моцнарослае, крона пірамідальная, сярэдняй гушчыні. Пачынае плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, высокаўраджайны, амаль не пашкоджваецца хваробамі. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г). Скурка зеленавата-жоўтая, з невял. карычняватым румянцам. Мякаць белая, сярэдняй сакавітасці, паўмасляністая, кіславата-салодкая, крыху даўкая, здавальняючага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў пач. жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГА́Й,
самец-вытворнік буйн. раг. жывёлы; бык. Пры адборы на племя лепшых бугаёў улічваюць выяўленасць іх пародных якасцей, стан здароўя, узровень палавой актыўнасці, якасць атрымліваемага патомства. Палавая спеласць у бугаёў настае ў 6—8 месяцаў. У злучку бугаёў скараспелых парод пускаюць у 14—16 месяцаў, познаспелых у 16—18 месяцаў. Тэрмін выкарыстання ў гаспадарцы — 6—8 гадоў (часам 12—14 гадоў). Бугаёў, не прыдатных на племя, кастрыруюць і адкормліваюць на мяса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУХМЯ́НАЯ,
сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзена скрыжаваннем сартоў Аляксандраўка і Любіміца Клапа. Знаходзіцца ў дзярж. сортавыпрабаванні.
Дрэва сярэднярослае, крона плоскакрутлаватая, густая. Сорт сярэднезімаўстойлівы, ураджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плоданашэнне пачынае на 4—5-ы год. Плады сярэдняй велічыні (110—130 г). Скурка жаўтавата-зялёная з размытым у выглядзе палос цагляна-чырвоным румянцам. Мякаць белая, мяккая, сакаўная, кісла-салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць у сярэдзіне жніўня.