БЁГАЙМ (Böheim) Ганс, Ганс Дудар (?—1467), народны прапаведнік, музыкант. Натхняльнік сял. руху 1476 у даліне р. Таўбер у Франконіі (Цэнтр. Германія). Казанні Бёгайма, з якімі ён выступаў у в. Ніклагаўзен, заклікалі да антыфеад. барацьбы і прыцягвалі паломнікаў з Цэнтр. і Паўд. Германіі. 12.7.1476 арыштаваны вюрцбургскім епіскапам і пазней спалены ў Вюрцбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІНЦО́Ў (Адзінец) Лявонцій Яфімавіч
(14.7.1891, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. — 3.2.1943),
адзін з арганізатараў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. У 1917 арганізатар чырвонагв. атрадаў у Рудобелцы Бабруйскага пав., камандзір партыз. атрада (1919—20). З 1921 у павятовых установах Бабруйска, на кіруючых пасадах у ЦВКБССР. У Вял.Айч. вайну на яго кватэры праводзіліся пасяджэнні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, хавалася зброя, нелегальная л-ра, медыкаменты. 24.10.1942 арыштаваны, спалены ў лагеры смерці Трасцянец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ ДОМ (White House),
афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША у Вашынгтоне (з 1800). 132-пакаёвы будынак у неакласічным стылі ўзведзены ў 1793—1801 па праекце архітэктараў Дж.Хобана і Б.Латраба. У 1814 спаленыбрыт. войскамі. Рэканструяваны ў 1814—29. З 1814 пастаянна фарбуецца ў белы колер (адсюль назва, уведзеная прэзідэнтам Т.Рузвельтам і зацверджаная рашэннем Кангрэса ў 1902). Пашыраныя рэстаўрацыйныя работы праведзены ў 1948—52. У пераносным сэнсе «Белы дом» — урад ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЙСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 14—18 ст. у г.п. Друя Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Размяшчаўся ў сутоках Друйкі і Зах. Дзвіны. У час Лівонскай вайны 1558—83 у Д.з. ў 1561 размяшчаўся конны атрад. У ходзе ваен. падзей 16—17 ст. замак зведаў шматлікія аблогі і штурмы, неаднаразова быў разбураны і спалены. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 адноўлены, але сваёй магутнасцю не вылучаўся. У 18 ст. паступова прыйшоў у заняпад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВЕНСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. Размяшчаўся каля сутокаў рэк Дубровенка і Дняпро. Меў выгляд прамавугольніка (каля 125 × 45 м). Паводле інвентара (складзены 28.5.1545), у цэйхгаўзе замка знаходзіліся 242 адзінкі агнястрэльнай зброі, шмат інш.ваен. рыштунку. У 1535 і 1562 замак спаленырус. войскам, але хутка адноўлены. У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайны 1700—21 яго зноў займалі і спальвалі рус. войскі. У 1730-я г. Д.з. адноўлены і праіснаваў да 1772.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́СКІ (ісп. moriscos ад moro маўр),
мусульманскае насельніцтва, якое засталося ў Іспаніі пасля падзення ў 1492 Гранадскага эмірата (гл.Гранада). Прымусова хрысціянізаваныя, яны ў сваёй большасці тайна спавядалі іслам, жорстка праследаваліся інквізіцыяй (забаронена араб. мова, дзесяткі тысяч М. былі спалены). Пасля задушэння паўстання М. 1568—70 значная іх частка выселена ва ўнутр. вобласці Іспаніі. Паводле эдыкта 1609 выгнаны з Іспаніі. Большасць іх перасялілася ў Паўн. Афрыку. У Марока яны стварылі алігархічную рэспубліку Бу-Рэгрэг (1627-41).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАСТО́ЛІКІ, апостальскія браты,
сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена II Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКІ (Мікалай Канстанцінавіч) (1904, Мінск — 22.6.1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Перад вайной пракурор Баранавіцкай вобл. З першых дзён ням.-фаш. акупацыі Мінска ўключыўся ў падп. барацьбу. У жн. 1941 стварыў падп. групы на плодаагароднінных базах № 1 і № 2. З вер. 1942 сакратар Кастрычніцкага падп. райкома КП(б)Б Мінска, удзельнічаў у распаўсюджванні падп.газ. «Звязда». Падтрымліваў сувязь з Дзяржынскім патрыятычным падполлем. 2.10.1942 схоплены гітлераўцамі і пасля катаванняў спалены ў Трасцянецкім лагеры смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ (Сяргей Георгіевіч) (7.3.1894, с. Пятры, цяпер Лазо Аргееўскага р-на, Малдова — май 1920),
адзін з кіраўнікоў сав.партыз. руху ў Сібіры і Прымор’і ў грамадз. вайну. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, Маскоўскім ун-це. З 1916 у арміі, скончыў Аляксееўскае пяхотнае вучылішча. У снеж. 1917 нач.ваен. гарнізона і ваен. камендант Іркуцка. У 1918 чл.Цэнтрасібіры, каманд. войскамі Забайкальскага фронту. З вясны 1919 камандаваў партыз. атрадамі Прымор’я. У маі 1920 захоплены і вывезены яп. інтэрвентамі з Уладзівастока, спалены ў паравознай топцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАКУ́М (Пятровіч) (1620 або 1621—14.4.1682),
пратапоп, адзін з заснавальнікаў рус. стараверства (гл.Раскол), пісьменнік. У 1646—47 чл. «Гуртка рупліўцаў набожнасці». У 1652 пратапоп у г. Юр’евец Павольскі, потым святар Казанскага сабора ў Маскве. Выступаў супраць рэформаў патрыярха Нікана, за што неаднаразова быў сасланы ў Табольск, Даурыю, Мезень. У 1667 асуджаны на царк. саборы і сасланы ў Пустазерскі астрог. Аўтар «Жыція пратапопа Авакума» (1672—75), «Кнігі гутарак» (1669—75), «Кнігі тлумачэнняў» (1673—76), «Кнігі выкрыванняў» (1679), «Слоў плачэўных» (1676) і інш. Паводле царскага ўказа спалены.