касманаўт ЗША. Скончыў Станфардскі ун-т (1982). З 1992 у групе касманаўтаў НАСА (з 2001 нам. камандзіра атрада касманаўтаў). Здзейсніў 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 30.9—11.10.1994 на КК «Індэвар», 11.2—21.2.1997 і 20.12—28.12.1999 на КК «Дыскаверы». Правёў у космасе 29,2 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 35,6 гадз (5 выхадаў).
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Чл.-кар.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1952), мед. каледж ун-та Дж.Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967 (праф. мікрабіялогіі з 1973, праф. малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981). Навук. працы па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генет. рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генет. рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў. Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты. Нобелеўская прэмія 1978 (разам з В.Арберам і Д.Натансам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІТ (Smith) Майкл (26.4.1932, г. Блэкпул, Вялікабрытанія — 4.10.2000),
канадскі біяхімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1981), Лонданскага каралеўскага т-ва (1986), замежны чл.Нац.АН ЗША (1996). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (д-р філасофіі, 1956). З 1966 праф. ун-та прав.Брыт. Калумбіі (г. Ванкувер, Канада), у 1987—95 дырэктар створанай ім пры ун-це Лабараторыі біятэхналогій. З 1997 дырэктар Кан. інавацыйнага фонду. Навук. працы ў галіне біятэхналогій. Прапанаваў метад накіраванага мутагенезу пры дапамозе алігануклеатыдаў, што зрабіла магчымым атрыманне малекул бялкоў з неабходнай паслядоўнасцю амінакіслот (бялковая інжынерыя). Нобелеўская прэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІТ (Smith) Адам (5.6.1723, Керколды, Вялікабрытанія — 17.7.1790),
шатландскі эканаміст і філосаф; класік эканам. навукі. Вучыўся ва ун-тах Глазга (1737—40) і Оксфарда (1740—46). Праф. логікі (1751), філасофіі (1752—63) ун-та Глазга. Гал. яго праца «Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў» (1776). У аснове вучэння С. было разуменне, што эканам. законы, як і законы прыроды, вызначаюць развіццё грамадства. Адыграў важную ролю ў распрацоўцы тэорыі прац. вартасці. Даказаў, што вартасць стварае не толькі праца ў пэўнай галіне, а ўсякая праца ў кожнай галіне вытв-сці. Упершыню прааналізаваў класавую структуру грамадства; вылучаў 3 класы: землеўладальнікаў, наёмных рабочых і капіталістаў. Распрацаваў тэорыю зямельнай рэнты, у якой нароўні з навук. палажэннямі былі і памылковыя. Супярэчлівай была і яго тэорыя заработнай платы. Абараняў свабодную канкурэнцыю. Лічыў, што функцыі дзяржавы павінны абмяжоўвацца абаронай краіны, барацьбой са злачынствам і ажыццяўленнем тых гасп. мерапрыемстваў у эканам. жыцці, якія не пад сілу прамысл. буржуазіі. Навук. бок вучэння С. значна паўплываў на развіццё паліт. эканоміі ў свеце.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сміт Дж. А. 3/230
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТРУІ́ЗМ (франц. altruisme ад лац. alter іншы),
бескарыслівыя клопаты пра шчасце і дабрабыт інш. людзей, гатоўнасць ахвяраваць асабістымі інтарэсамі. Тэрмін увёў у 1830-я г.франц. філосаф А.Конт, які звязваў маральнае ўдасканаленне чалавека з выхаваннем у людзей пачуцця альтруізму, проціпастаўляючы яго эгаізму. Асобныя ідэі альтруізму развіваліся ў раннім хрысціянстве, у вучэнні Францыска Асізскага (сярэднявечча), у новы час — асветнікамі (І.Гердэр, А.Шэфтсберы, Д.Юм, А.Сміт, Ж.Ж.Русо, І.В.Гётэ і інш.). Канкрэтныя формы альтруізму — міласэрнасць, дабрачыннасць, філантропія і інш.