сістэма сачэння за працэсамі і з’явамі ў прыродным асяроддзі розных прыродна-геагр. рэгіёнаў (кліматычных зон, басейнаў, фіз.-геагр. раёнаў і інш.). Бывае нац. Р.м. (назіранні ў адм. межах краіны) і міжнародны маніторынг. Матэрыялы Р.м. выкарыстоўваюцца ў сістэме глабальнага маніторынгу для прагназавання кірункаў развіцця глабальных прыродных працэсаў, выяўлення небяспечных ачагоў забруджвання і разбурэння навакольнага асяроддзя, для эфектыўнага дзярж. кіравання і кантролю якасці прыроднага асяроддзя. На Беларусі існуе Праграма нац. сістэмы маніторынгу, якае ўключае маніторынгі мед., біял., навакольнага асяроддзя, імпактны (сачэнне за антрапагеннымі ўздзеяннямі пры пагрозе ўзнікнення аварый, катастроф, стыхійных бедстваў, эпідэмій).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РТАВЫ КО́МПЛЕКСкасмадрома,
частка касмічнага комплексу, якая забяспечвае дастаўку ракеты-носьбіта з касмічным апаратам з тэхн. пазіцыі на стартавую, устаноўку іх на пускавое ўстройства (стартавы стол), запраўку ракеты-носьбіта палівам, выпрабаванні, выкананне ўсіх тэхнал. аперацый па падрыхтоўцы да пуску, пуск, сачэнне на актыўным участку палёту. Уключае тэхнал. абсталяванне, збудаванні з тэхн. сістэмамі, пад’язныя пуці. Мае 1 ці некалькі пускавых установак, цэнтр кантролю і кіравання пускам, дапаможныя службовыя збудаванні і пляцоўкі. Бывае стацыянарны ці перасовачны. Адрозненне паміж С.к. вызначаецца тыпам ракет, якія з іх запускаюцца. Гл. таксама Касмадром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ КАСМІ́ЧНЫЯ НАВІГАЦЫ́ЙНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
спадарожнікавыя сістэмы вызначэння каардынат рухомага аб’екта, аснашчанага адпаведнай апаратурай. Рас. сістэма наз. ГЛАНАСС (ад ГЛАбальная НАвігацыйная Спадарожнікавая Сістэма), амерыканская GPS (ад Global Positioning System глабальная сістэма вызначэння каардынат).
Кожная з сістэм мае 24 штучныя спадарожнікі Зямлі (ШСЗ) на спец. арбітах і сетку наземных станцый вызначэння каардынат ШСЗ і інш. параметраў. Апаратура карыстальніка прымае навігацыйныя радыёсігналы ад 4 ШСЗ і аўтаматычна вызначае каардынаты, скорасць руху і дакладны час аб’екта на зямлі, моры ці ў паветры і на ўбудаваным дысплеі паказвае напрамак руху да зададзенага пункта на электроннай карце мясцовасці. Навігацыйная інфармацыя ад прыёмніка можа выкарыстоўвацца таксама для работы аўтапілота, радара ці інш. апарата. Другое прызначэнне М.к.н.с. — аўтам.сачэнне за месцазнаходжаннем рухомых аб’ектаў (напр., з мэтай бяспекі руху). У гэтым выпадку рухомы аб’ект дадаткова мае спец. апаратуру для перадачы навігацыйнай інфармацыі на дыспетчарскі цэнтр, напр., авіякампаніі, параходства, аўтамаб. ці аўтобуснага парку.