Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВАЎНЯ́НАЯ ТКАНІ́НА,
тканіна, якая вырабляецца з пражы, атрыманай з бавоўны. Разнастайная па структуры і характары аддзелкі (напр., суравая, набіўная, меланжавая тканіна). Паводле прызначэння бывае бытавая і тэхнічная. Выкарыстоўваецца пераважна ў вытв-сці бялізны, адзення, падкладачных, мэблева-дэкаратыўных і інш. матэрыялаў. Найчасцей вырабляюць бязь, сацін, міткаль (пасля набіўкі і фарбавання — паркаль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ПАВЫЯ ТКАНІ́НЫ, крэп,
група тканін з дробнай шурпатасцю на паверхні. Вырабляюць з нітак вялікай (крэпавай) круткі палатняным, дробнаўзорыстым ці спец. (крэпавымі) перапляценнямі. Найб. пашыраны шаўковыя К.т. — крэпдэшын, крэп-шыфон, крэп-жаржэт, крэп-сацін. Бываюць таксама шарсцяныя, баваўняныя, са штучных і сінт. нітак. Крэп добра драпіруецца і мала змінаецца. Выкарыстоўваюць для шыцця жаночых сукенак і касцюмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ БАВАЎНЯ́НАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1960—63 у г. Баранавічы як баваўняны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае ф-кі: 1-ю (працуе з 1963) і 2-ю (з 1965) прадзільныя, ткацкую (з 1966), аддзелачную (з 1969), мех. і ліцейную майстэрні. Працуе на прывазной бавоўне. Асн. прадукцыя (1995): пража для трыкат. вытв-сці, тканіны (паркаль, бязь, сацін, сукеначныя, адзежныя, тэхн.), вацін для мэблі, нятканыя матэрыялы для абутковай і хім. прам-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕЗДАЧО́ТАЎ (Мікалай Пятровіч) (27.11.1904, г. Пенза, Расія — 8.1.1985),
бел. акцёр. Нар. артыст Беларусі (1944). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1929). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1977). Створаныя ім вобразы вызначаліся цэльнасцю, сац. акрэсленасцю, сцэнічнай выразнасцю і дакладнасцю: Алесь («Вайна вайне» Я.Коласа), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ягор Булычоў, Сацін («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага). Сярод камедыйных роляў Трахім Сініца («Прымакі» Я.Купалы), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), з класічнага рэпертуару Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш.
М.П.Звездачотаў.М.Звездачотаў у ролі Ягора Булычова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУХА́ЦКІ (Аляксандр Леанідавіч) (н. 25.8.1945, с. Панова Шаткоўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Расіі (1984). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1966). У 1966—87 працаваў у Горкаўскім акад.драм. т-ры імя М.Горкага: Сірано дэ Бержэрак (аднайм. п’еса Э.Растана), Курчаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Мальер («Кабала святош» М.Булгакава), Алёшка, Сацін («На дне» М.Горкага), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Мікалай («Парог» А.Дударава) і інш. З 1988 у Рус.драм. т-ры Беларусі. Сярод роляў: Крысабой («Майстры» паводле Булгакава), Журналіст, Фізік («Звалка» Дударава), Рычард («Усё ў садзе» Э.Олбі), Муж («Свабодны шлюб» Д.Фо і Ф.Рамэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЬШЧЫКО́Ў-САМА́РЫН (сапр Сабальшчыкоў) Мікалай Іванавіч
(9.4.1868, С.-Пецярбург — 20.7.1945),
расійскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт. Расіі (1934). З 1892 акцёр, рэжысёр, перыядычна і антрэпрэнёр тэатраў, пераважна прыволжскіх гарадоў. Садзейнічаў стварэнню высокамаст. акцёрскіх ансамбляў, быў прапагандыстам драматургіі А.Чэхава і М.Горкага. З 1917 працаваў у Адэсе, з 1924 маст. кіраўнік, акцёр і рэжысёр т-ра ў Ніжнім Ноўгарадзе. Сярод пастановак: «Мяшчане» М.Горкага (1927, 1-я пастаноўка 1903), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Гамлет» У.Шэкспіра, «Страх» А.Афінагенава (усе 1932), «Байцы» Б.Рамашова (1934) і інш. Сярод лепшых роляў: Акцёр і Сацін, Бяссеменаў і Цяцераў («На дне», «Мяшчане» М.Горкага), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРСЭ́Т,
жаночая безрукаўка, састаўная частка бел.нар. касцюма. Лакальныя назвы кабат, шнуроўка, станік. Апраналі паверх кашулі да святочнага ўбору. Шылі гарсэт на падшэўцы (у 19 — пач. 20 ст.спец. краўцы) з даматканых і фабрычных тканін (сацін, шарсцянка, танныя гатункі парчы, аксаміт, тонкае сукно) чорнага, малінавага, фіялетавага, сіняга колераў. Спераду зашпільвалі на гузікі ці гаплікі або зашнуроўвалі. Паводле крою падзяляліся на кароткія (не дасягалі таліі), прамыя, якія нагадвалі ліф (турава-мазырскі, капыльска-клецкі строі); доўгія, прышытыя да спадніцы (краснапольскі, давыд-гарадоцка-тураўскі строі); прыталеныя з адразной баскай у кліны ці фальбоны (дамачаўскі, калінкавіцкі, навагрудскі, ляхавіцкі строі). Упрыгожвалі гарсэт стракатымі пампонамі і мохрыкамі, гузікамі, нашыўкамі і аблямоўкамі з каляровай тасьмы, тканін, скуры, галуна, вышыўкай, узорыстым натыканнем.
М.Ф.Раманюк.
Святочны дзявочы касцюм з гарсэтам. Светлагорскі раён. Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЯ́Н,
спадніца з прышыўным ліфам-гарсэтам; састаўная частка нар. жаночага адзення беларусаў Падняпроўя ў 19 — пач. 20 ст. Шылі з баваўняных ці льняных тканін з вузкімі плечавымі шлейкамі ліфа і глыбокім выразам проймы. Спадніцу звычайна кроілі з 4 полак андарачнай тканіны, ліф-гарсэт — з фабрычнай (аксаміт, сацін, шарсцянка, парча, шоўк). У паўн.-ўсх. раёнах С. шылі з ільняных пярэстатканых ці маляўніча-набіваных тканін сіняга ці блакітнага колеру. Апраналі паверх кашулі і падпяразвалі вузкім поясам. На Беларусь С. трапіў, відаць, з Зах. Еўропы, дзе быў верхнім адзеннем феад. знаці і духавенства ў 16—18 ст. (шылі з аксаміту, парчы, сукна пераважна чорнага, сіняга, шэрага колераў; складаўся з 2 частак — шчыльнага ліфа з лямкамі або кароткімі рукавамі і фалдзістага нізу). Сустракаецца ў адзенні рускіх, украінцаў (сарафан).
М.Ф.Раманюк.
Дзяўчынка ў саяне. Вёска Рудня-Барталамееўская Чачэрскага раёна Гомельскай вобл.Пач. 20 ст.