Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сарока (галаўны ўбор) 1/104; 9/192, 365
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА,
руская назва скарастрэльнай мнагаствольнай гарматы ў 16 — пач. 17 ст. Складалася з аднатыпных пісталетных, ружэйных або пішчальных ствалоў, змацаваных на адным лафеце. Запальныя адтуліны ствалоў кожнага рада злучаліся агульным жолабам з порахам для адначасовага загарання зарадаў. Страляла залпамі. У Зах. і Цэнтр. Еўропе С. наз.арганам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА,
частка старадаўняга рус. галаўнога ўбору замужніх жанчын; чахол з палатна, кумачу ці інш. тканіны, які надзяваўся паверх кічкі. Мела вышытую пярэднюю частку, бакавыя лопасці з завязкамі і заднюю частку. Паверх С. завязвалі хустку. Бытавала таксама ў некат. груп мардвы. З канца 19 ст. выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Pica pica),
птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы, зах. абласцях Паўн. Амерыкі. На Беларусі шматлікі, звычайна аселы від. Зімой вандруе невял. чародамі, часта трымаецца населеных пунктаў, асабліва сельскага тыпу. Селіцца ў драбналістых лясах, сярод балот і палёў, у поймах рэк, гаях, парках.
Даўж. цела да 48 см, маса да 260 г. Апярэнне мяккае, кантрастнае, чорна-белае з зеленавата-сіняватым бляскам. Хвост доўгі, ступеньчаты. Гняздо будуе ў густых галінах куста або дрэва. Кладка — 5 (6—8) яец. Усёедная. Корміцца насякомымі, яйцамі і птушанятамі дробных птушак, мышападобнымі грызунамі, харч. адкідамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Рыгор Сямёнавіч) (н. 28.11.1944, в. Турэц-Баяры Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1969) і Бел. кансерваторыю (1974; кл. В.Пісарчык і кл. А.Майзлера). З 1974 выкладчык, з 1980 дырэктар Маладзечанскага муз. вучылішча імя М.Агінскага. У 1976 стварыў камерны аркестр нар. інструментаў (з 1982 нар.; кіраваў ім да 1995) і ў 1979 сімф. аркестр (з 1987 нар.) пры Маладзечанскім муз. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Рыгор Васілевіч) (27.11.1823, в. Пакроўская Цвярской вобл., Расія — 22.4.1864),
расійскі жывапісец. У 1842—47 вучыўся ў А.Венецыянава. Пісаў пейзажы, жанравыя сцэны, інтэр’еры, партрэты. Творы вызначаюцца сузіральнасцю, наіўным успрыняццем ідэі жыццёвай гармоніі, тонкай узгодненасцю тонаў залаціста-карычневай гамы, замкнёнасцю і статычнасцю кампазіцыі, абагульненасцю трактоўкі форм у спалучэнні з дакладным адлюстраваннем дэталей навакольнага асяроддзя: «Рыбакі. Від на возера Молдзіна», «Від на плаціну ў маёнтку Спаскае», «Адлюстраванне ў люстэрку» (усе 1840-я г.), «Гумно», «Кабінет у Астраўках» (абодва 1844), партрэт Венецыянава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Валерый Майсеевіч) (н. 14.11.1938, Мінск),
бел. скрыпач. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1961). З 1960 артыст, з 1965 канцэртмайстар Сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё, адначасова ў 1962—63 у складзе Квартэта Саюза кампазітараў Беларусі (1-я скрыпка), з 1967 выкладчык (з 1975 таксама кіраўнік камернага аркестра) Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве імя І.Ахрэмчыка. З 1991 артыст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі, з 1999 дырыжор камернага аркестра гэтага калектыву. Як першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў садзейнічаў канцэртнай прапагандзе бел. музыкі і адраджэнню старадаўняй музыкі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Мікалай Фёдаравіч) (н. 2.1.1949, в. Асіннікі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі. Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1978 у Мінскім мед. ун-це (з 1994 заг. кафедры, адначасова ў 1987—91 дэкан, з 1991 прарэктар).
Навук. працы па механізмах патагенезу, ранняй дыягностыцы, метадах лячэння і прафілактыцы сістэмных захворванняў злучальнай тканкі і суставаў, тэрапеўт. праблемах у галіне кардыялогіі, пульманалогіі і гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Остеопороз: Практич. руководство для врачей. Мн., 1997;
Глюкокортикостероидные гормоны в клинике внутренних болезней. Мн., 2000;
Ревматоидный артрит: Пробл. диагностики и лечения. Мн., 2000 (разам з В.Я.Ягурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Эдуард Максімавіч) (н. 31.7.1940, г. Шклоў Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1992), Скончыў Таджыкскі ун-т (1962). З 1970 у Ін-це філасофіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па сінергетыцы ў трансдысцыплінарным аспекце, філас. праблемах структурнай устойлівасці самаарганізавальных сістэм, сац. экалогіі, глабальнага эвалюцыянізму, сістэмнай якасці, інтэгральнага вымярэння рэчаіснасці, сімволікі піфагарэйскай спадчыны. Распрацаваў дыялектыка-сінергетычную канцэпцыю структурнай гарманізацыі сістэм у прыродзе і грамадстве.
Тв.:
Концепция уровней, отношение, структура;
(К методологии социол. исслед.). Мн., 1978;
Производственный коллектив: Функционирование и управление. Мн., 1978 (у сааўт);
Структурная гармония систем. Мн., 1984;
Управление развитием социально-экономических структур. Мн., 1985;
Критерий гармонии самоорганизующихся социоприродных систем. Владивосток, 1989;
В поисках скрытого порядка. Владивосток, 1995 (у сааўт.);
Философия: Уч.-метод. пособие. Мн., 2001 (разам з П.В.Кікелем).