САРО́КА (Рыгор Васілевіч) (27.11.1823,
расійскі жывапісец. У 1842—47 вучыўся ў А.Венецыянава. Пісаў пейзажы, жанравыя сцэны, інтэр’еры, партрэты. Творы вызначаюцца сузіральнасцю, наіўным успрыняццем ідэі жыццёвай гармоніі, тонкай узгодненасцю тонаў залаціста-карычневай гамы, замкнёнасцю і статычнасцю кампазіцыі, абагульненасцю трактоўкі форм у спалучэнні з дакладным адлюстраваннем дэталей навакольнага асяроддзя: «Рыбакі. Від на возера Молдзіна», «Від на плаціну ў маёнтку Спаскае», «Адлюстраванне ў люстэрку» (усе 1840-я
Літ.:
Григорий Сорока: [Альбом].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)