Сакалішча (в.) 3/44 (к.); 9/122, 123 (к.), 316
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛІ́ШЧА,
вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Нішча, на аўтадарозе Полацк—Клясціцы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на ПдЗ ад г.п. Расоны, 133 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Боркавічы. 324 ж., 132 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры. б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Я.П.Кульневу. У вёсцы ў Вял. Айч. вайну дзейнічала адна з груп Сакалішчанскага патрыятычнага падполля.
т. 14, с. 84
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́НСКІ БОЙ 1942 у Вялікую Айчынную вайну,
бой Расонскай партыз. брыгады імя Сталіна па разгроме гарнізона ням. фашыстаў (больш за 300 гітлераўцаў) у г.п. Расоны Віцебскай вобл. 19 вер. Летам 1942 партызаны перарэзалі ўсе камунікацыі, што вялі ў Расоны, і пачалі блакаду гарнізона. Да сярэдзіны верасня разграмілі навакольныя апорныя пункты ворага ў вёсках Клясціцы, Сакалішча, Сівошына і інш. У ноч на 19 вер. артабстрэлам умацаванняў гарнізона партызаны вымусілі гітлераўцаў са стратамі ў жывой сіле і ўзбраенні пакінуць Расоны. У гонар гэтага бою ў Расонах пастаўлены помнік.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
М.Ф.Шумейка.
т. 13, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛІ́ШЧАНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941 — чэрв. 1942 на базе Сакалішчанскага знішчальнага атрада на тэр. Віцебскай вобл. Налічвала 10 груп (49 чал., арганізатары і кіраўнікі П.А.Куксёнак, Л.А.Папкоўскі); у вёсках Аляксееўцы і Пярэкі (кіраўнік І.Р.Конышаў), Боркавічы (І.Р.Каваленка), Буракова (Я.П.Кураш), Залессе (С.Р.Казачонак) Дрысенскага, вёсках Дубініна (В.В.Гушчанка), Латышова (П.А.Саўчанка), Лунёва (П.С.Шчадроў), Сакалішча (Л.Ф.Гатоўскі), Царкавішча (цяпер Кульнёва, тут знаходзіўся штаб падполля; Ф.А.Кухаронак) Расонскага і в. Кацельна (П.М.Казлоў) Полацкага р-наў. Мела сувязь з Расонскім патрыятычным падполлем, партыз. 1-й і 2-й Дрысенскімі брыгадамі, спец. атрадам «Баявы». Падпольшчыкі праводзілі агітработу сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі і звесткі Саўінфармбюро, збіралі зброю, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад. У барацьбе з ням. фашыстамі загінула 19 чал. У в. Боркавічы Верхнядзвінскага р-на падпольшчыкам пастаўлены помнік.
т. 14, с. 84
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)