Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́САЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1.5.1929, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 11.11.1994),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1954). Засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Канд.пед.навук. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953) і працаваў у ім (заг. кафедры, з 1976 прарэктар). Сярэбраны прызёр XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Чэмпіён Еўропы (1954, Берн), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1958, Стакгольм). Чэмпіён СССР (1952, 1954—58). Рэкардсмен свету (6 рэкордаў), СССР (11 рэкордаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЦ (Уладзімір Пятровіч) (7.2.1927, с. Алексіна Трасцянецкага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.8.1975),
савецкі спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1954). Скончыў Ленінградскі ін-тфіз. культуры (1961). Трэнер. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія) у бегу на дыстанцыях 5 і 10 км. Чэмпіён Еўропы (1954) на дыстанцыі 5 км, СССР (1953—57, на дыстанцыі 5 км; 1953—56, на дыстанцыі 10 км; 1957, у кросе на 8 км). Рэкардсмен свету (7 рэкордаў) у бегу на 3 мілі (1954), на 5 км (1954—55, 1957, 1965), на 10 км (1956, 1960), СССР (13 рэкордаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПЕ́НКА (Паліна Дзянісаўна) (8.10.1907, с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.5.1939),
савецкая ваен. лётчыца. Маёр (1939), Герой Сав. Саюза (1938). Устанавіла 5 міжнар.авіяц.рэкордаў для жанчын. Разам з М.Расковай і Грызадубавай на самалёце «Радзіма» здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Васіль Іванавіч) (н. 7.1.1942, с. Пакрова-Шышкіна Разанскай вобл., Расія),
расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у 2-й цяжкай вазе (1972, Мюнхен, 1976, Манрэаль), чэмпіён свету (1970—71, 1973—75, 1977—78), Еўропы (1970—75, 1977—78), СССР (1970—76). У 1970—78 устанавіў 80 сусв.рэкордаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АНТЭ́Й», Ан-22,
транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1964 у КБсав. авіяканструктара А.К.Антонава. Мае 4 турбавінтавыя рухавікі магутнасцю 11 МВт кожны. Узлётная маса 250 т, скорасць 740 км/гадз, далёкасць палётаў 5—11 тыс.км. Перавозіць груз да 80 т на адлегласць 5 тыс.км. На «Антэі» ўстаноўлена 15 сусв.рэкордаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙСМЮЛЕР, Вейсмюлер (Weissmuller) Джон
[сапр.Вайсцмюлер (Weiszmüller) Янаш; 2.6.1904, Фрайдорф, каля г. Тымішаара, Румынія — 20.1.1984],
амерыканскі спартсмен (плаванне). Алімпійскі чэмпіён 1924 (100 м, 400 м, эстафета 4 × 200 м) і 1928 (100 м, эстафета 4 × 200 м) у плаванні вольным стылем. Устанавіў 67 сусв.рэкордаў. У 1932—48 выканаўца гал. ролі ў 12 фільмах пра Тарзана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІН ((Bean) Алан) (н. 15.3.1932, Уілер, штат Тэхас, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхаскі ун-т (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. З Ч.Конрадам і Р.Горданам здзейсніў 14—24.11.1969 палёт на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Конрадам) на яго паверхню. 28.7—25.9.1973 разам з О.Гэрыётам і Дж.Лусмам ажыццявіў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (з выхадам у адкрыты космас). Агульная працягласць палёту 69,7 сут. Уладальнік 11 сусв.рэкордаў у галіне касм. палётаў. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН (Якаў Кірэевіч) (22.4.1922, в. Шарсцін Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 15.6.1985),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Тамбоўскую лётную школу (1942), школу вышэйшай лётнай падрыхтоўкі (1945, 1960). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Зах., Калінінскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах. Лётчык-штурмавік лейтэнант М. зрабіў 104 баявыя вылеты, удзельнічаў у 19 паветр. баях, асабіста збіў 3 самалёты, знішчыў шмат баявой тэхнікі і ўмацаванняў ворага. Да 1978 у грамадз.паветр. флоце. У 1960 у складзе экіпажа самалёта ТУ-104Е устанавіў 6 сусв.рэкордаў.