Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКІНІ́СТ
(франц. bouquiniste ад bouquin старадаўняя кніга),
спецыяліст кніжнага гандлю, які займаецца купляй і продажам твораў друку, што былі ў карыстанні. Букіністы-антыквары — знаўцы старадаўніх і рэдкіх выданняў. Гл. таксама Букіністычная кніга, Бібліяфільства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БІ-ІСТАДА́,
запаведнік на Пд Афганістана, на Газні-Кандагарскім пласкагор’і. Засн. ў 1974. Пл. каля 25 тыс.га. Уключае мелкаводнае салёнае возера на выш. 2133 м — месцы жыхарства рэдкіх відаў птушак (гняздуецца фламінга, зімуе белы журавель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСКІ Антон Мікалаевіч
(24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РВІНСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Валагодскай і Яраслаўскай абл. Расіі, у межах Малога-Шэкснінскай нізіны, на паўн.-зах. узбярэжжы і прыбярэжных мелкаводдзях Рыбінскага вадасх.Засн. ў 1945. Пл. 113 тыс.га, у т.л. 45 тыс.га акваторыі. Названы ў гонар Ч.Дарвіна. У межах Валагодскай вобл. ахоўная зона шыр. каля 2 км, агульнай пл. 17 тыс.га. Флора тыповая для падзоны паўд. тайгі; асн. тыпы расліннасці — лясы (каля 47 тыс.га) і балоты (больш за 17 тыс.га). Хваёвыя бары, сфагнавыя балоты; сярод 37 рэдкіх відаў вышэйшых раслін занесены ў Чырвоную кнігу Расіі: чаравік сапраўдны і надбароднік бязлісты, касач сібірскі з рэгіянальнага спіса рэдкіх і знікаючых відаў флоры Пнеўрап.ч. Расіі. У фауне 37 відаў млекакормячых (у т.л. буры мядзведзь, куніца, лось, дзік, гарнастай і інш.), 200 відаў птушак (глушэц, цецярук, рабчыкі, шэры журавель, вадаплаўныя і балотныя віды), нерасцілішчы каштоўных рыб (лешч, судак, лінь і інш.). З 1963 доследная ферма па вырошчванні глушцоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШО́ЎСКІ ВАЛУ́Н,
помнік прыроды на Беларусі. За 1 км на ПнЗ ад в. Барташы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобласці. Валун парфірападобнага ружова-шэрага граніту. Даўж. 4,0 м, шыр.2,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 12,5 м, аб’ём 11 м³, маса каля 30 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Карэльскага перашыйка. Належыць да рэдкіх валуноў са знакамі: на паўд.ч. высечаны чатырохканцовы крыж. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́РАЎ Аляксей Пятровіч
(25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЙЗЕН
(ням. Greisen),
горная парода метасаматычнага паходжання, якая складаецца пераважна з кварцу і светлых слюд—лепідаліту і мускавіту. Часта мае каштоўныя рудныя мінералы ў выглядзе ўкрапін (касітэрыт, вальфраміт, пірыт і інш.) у прамысл. колькасцях, тады грэйзен разглядаюць як руды. Залягаюць у выглядзе жыл і ўчасткаў унутры гранітных масіваў, пераважна ў іх краявых частках. Грэйзены ўтвараюцца ў выніку высокатэмпературнага (300—500°C) метасаматозу і перакрышталізацыі гранітоідаў пад уздзеяннем газаў і раствораў. Служаць пошукавымі прыкметамі на радовішчы руд рэдкіх металаў і каляровых камянёў (тапазу, берылу і інш.).