Ан-124, транспартны (грузавы) самалёт. Створаны ў 1980-я г. ў КБ А.К.Антонава. Мае 4 турбавентылятарныя рухавікі з узлётнай цягай кожнага па 230 кН. Узлётная маса 405 т, скорасць 800—850 км/гадз, далёкасць палёту 16,5 тыс.км. Можа перавозіць груз 150 т на адлегласць 4500 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Павел Захаравіч) (9.3.1874, с. Осьміна, Лужскі р-н Ленініградскай вобл. — 14.9.1950),
рускі спявак (бас-барытон). Нар.арт.СССР (1939). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1903, з 1919 выкладаў у ёй, праф. з 1926). Удзельнічаў у «Рускіх сезонах» С.П.Дзягілева (у 1913—14). Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Князь Ігар і Барыс Гадуноў у аднайм. операх А.Барадзіна і М.Мусаргскага.
Літ.:
Лебедев Д. П.З.Андреев: Очерк жизни и творческой деятельности. Л., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксей Пятровіч) (22.9.1904, с. Чыжова Цвярской вобл., Расія — 27.2.1982),
рускі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Цвярскі пед.ін-т (1926), Ленінградскую кансерваторыю (1932). У 1938—67 саліст Вял.т-ра. Валодаў яркім моцным голасам, артыстызмам, драм. талентам. Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Фальстаф (аднайм. оперы Дж.Вердзі), Чорт, Мазепа («Чаравічкі», «Мазепа» П.Чайкоўскага), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пётр («Варожая сіла» А.Сярова), Пізара («Фідэліо» Л.Бетховена), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ). Аўтар кн. «Аб мастацтве спеваў» (1963), «Аб вакальным вобразе» (1968), «Жыццё артыста» (1978). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫСТЫ́НІ ((Battistini) Матыа) (27.2.1856, Рым — 7.11.1928),
італьянскі спявак (барытон), майстар бельканта. Спяваў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін. Неаднаразова бываў у Расіі. Яго творчасць — адна з вяршыняў вак. мастацтва 19 ст. Выконваў гал. партыі ў операх італьян., інш.зах.-еўрап і рускіх кампазітараў («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Дэман» А.Рубінштэйна, «Руслан і Людміла» М.Глінкі).
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Харкаўскі горны ін-т (1962). З 1970 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це, адначасова з 1996 старшыня падкамісіі па навуцы і навук.-тэхн. прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па тэорыі механізмаў і машын, геліяэлектрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВЫ,
рас. спевакі; муж і жонка, Восіп Апанасавіч (15.11.1807, г. Кіраваград, Украіна — 11.3.1878), бас. У юнацтве спяваў у царк. хоры. З 1826 выступаў у розных правінцыяльных трупах. З 1830 у Пецярбургу. Спяваў на сцэнах Вялікага т-ра, Тэатра-цырка. З 1860 у Марыінскім т-ры. Адзін са стваральнікаў рас.рэаліст. опернай школы. Яго голас вылучаўся моцным гучаннем, шырынёй дыяпазону, багаццем фарбаў, што спрыяла стварэнню разнастайных вобразаў. Першы выканаўца партый Сусаніна і Руслана («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі, абедзве партыі прызначаны для П.), Мельніка («Русалка» А.Даргамыжскага), Івана Грознага («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава), Варлаама («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага); выконваў партыі ў операх зах.-еўрап. кампазітараў. Быў тонкім інтэрпрэтатарам рамансаў Глінкі, Даргамыжскага, Мусаргскага і інш.Ганна Якаўлеўна (14.2.1818, С.-Пецярбург — 26.4.1901), кантральта. Вучылася ў Пецярбургскім тэатр. вучылішчы. Брала ўрокі ў Глінкі. У 1835—46 салістка Пецярбургскага опернага т-ра. Разам з мужам спрыяла станаўленню рэаліст.рас. опернага мастацтва. Валодала паўнагучным, аксамітным голасам, роўным ва ўсіх рэгістрах, і каларатурнай тэхнікай. Першая выканаўца партый Вані і Ратміра (оперы «Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» Глінкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛА́К-АРЦЯМО́ЎСКІ (Арцямоўскі) Сямён Сцяпанавіч
(16.2.1813, г. Гарадзішча, Украіна — 17.4.1873),
украінскі і рускі спявак (барытон), кампазітар, драм. акцёр, драматург. Вучыўся ў кіеўскіх духоўным вучылішчы (1824—30) і духоўнай семінарыі (1835—38), удасканальваў майстэрства ў Прыдворнай пеўчай капэле (Пецярбург) пад кіраўніцтвам М.Глінкі. У 1842—64 саліст імператарскай оперы ў Пецярбургу (перыядычна выступаў у спектаклях італьян. оперы і драматычных). У 1864—65 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Валодаў моцным прыгожым голасам і драм. талентам. Выканаў больш за 50 оперных партый, у т. л.Руслан («Руслан і Людміла» Глінкі), Мазета («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Антоніо, лорд Генрых Эштан («Лінда ды Шамуні» і «Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці). Яго творчасць як кампазітара прасякнута ўкр. нац.-песенным каларытам. Аўтар 1-й укр. оперы «Запарожац за Дунаем» на ўласнае лібрэта (паст. 1863; партыя Карася), тэкстаў і музыкі вадэвіля «Ноч на Івана Купалу» (1852), вак.-харэаграфічнага дывертысмента «Украінскае вяселле» (1851; партыя запарожца-бандурыста), драмы «Караблеразбуральнікі» (1853), рамансаў, песень, у т. л. «Стаіць явар над вадою», прысвечанай яго сябру Т.Шаўчэнку. Як драм. акцёр выступаў у п’есах І.Катлярэўскага.
руская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1937). Праф. (1952). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1919). З 1917 спявала ў Оперным т-ры Зіміна (выступала з Ф.Шаляпіным). У 1920—48 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Шамаханская царыца («Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Дзярж. прэмія СССР 1941.