ШТО́КАЛАЎ Барыс Цімафеевіч (н. 19.3.1930, г. Кузнецк Пензенскай вобл., Расія),
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1966). Скончыў Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску (1954). З 1954 саліст т-раў Свярдлоўскага, у 1959—89 Ленінградскага оперы і балета. Яго мастацтва вылучаецца стрыманай, высакароднай манерай выканання, інтанацыйнай выразнасцю. Валодае прыгожым, мяккага гучання голасам. Сярод партый: Мельнік («Русалка» А.Даргамыжскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Сусанін, Руслан («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Дасіфей, Барыс Гадуноў («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У рэпертуары рус.нар. песні, рамансы. Дзярж. прэмія Расіі 1976. Дзярж. прэмія СССР 1981.