КУДРАВІ́ЦКІ (Давыд Абрамавіч) (1919, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія — 1.10.1943),

Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. У Вял. Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзір стралк. роты лейт. К. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл.: у час контратакі праціўніка падняў байцоў у рукапашны бой, загінуў у баі.

Д.А.Кудравіцкі.

т. 8, с. 558

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЙЗЫХ (Яўген Антонавіч) (20.12.1903, в. Германава Люблінскага ваяв., Польшча — 10.8.1944),

Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1944). З 1933 нар. суддзя ў Чэлябінску і вобласці. У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1944 на 2-м Прыбалтыйскім фронце. Камандзір кулямётнага ўзвода ст. лейтэнант М. вызначыўся ў баі за плацдарм на беразе р. Айвіекстэ (Латвія): калі скончыліся боепрыпасы, павёў узвод у рукапашны бой, у якім загінуў.

Я.А.Мойзых.

т. 10, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІДА́ЛЬНАЯ ЗБРО́Я,

зброя далёкага бою, прызначаная для паражэння праціўніка на адлегласці, недасягальнай для ўступлення з ім у рукапашны бой. Складаецца са снарада і механізма для кідання або толькі са снарада. У эпоху позняга палеаліту з’явіўся першы ўзор спецыялізаванай К.з. — лук. У антычнасці распаўсюдзілася кідальная артылерыя ў выглядзе машын рознай канструкцыі, якія кідалі снарады значнай вагі (гл. Кідальныя машыны). У той час узнік арбалет — механізаваны лук, прымацаваны да ложа-прыклада. Па-ранейшаму выкарыстоўваліся прашча і лук. На Беларусі выкарыстоўваліся практычна ўсе віды К.з., вядомыя ў старажытнасці. З пашырэннем агнястрэльнай зброі К.з. траціць актуальнасць.

Літ.:

Бехайм В. Энциклопедия оружия: Пер. с нем. СПб., 1995;

Медведев А.Ф. Ручное метательное оружие (лук и стрелы, самострел) VIII—XIV вв. М., 1966.

Ю.​М.​Бохан.

Кідальная зброя і кідальныя машыны: 1 — кап’ё; 2 — бумеранг; 3, 6, 7 — прашча; 4, 5 — лук; 8 — арбалет (самастрэл); 9 — аркбаліста; 10 — баліста; 11 — катапульта.

т. 8, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)