Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАДО́Н,
у іудаісцкай міфалогіі ўвасабленне ямы-магілы і прадоння апраметнай, якая паглынае, хавае і бясследна знішчае; вобраз, блізкі да анёла смерці. У хрысц. міфалогіі Авадон вядзе супраць чалавецтва ў канцы свету караючую раць жахлівай «саранчы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́ІЗМ (ад грэч. archaios старадаўні, старажытны),
устарэлая назва сучаснай рэаліі, што абазначаецца новым словам: напр., «раць» — войска, «рамёны» — плечы. Архаічнымі могуць быць і формы слоў. Адрозніваюцца архаізмы: уласна-лексічныя («каморнік» — землямер), лексіка-семантычныя («жывот» — жыццё), лексіка-фанетычныя («кроніка» — хроніка), лексіка-акцэнталагічныя («рапо́рт» — ра́парт), лексікасловаўтваральныя («лгар» — лгун), лексіка-марфалагічныя («паэта» — паэт). Выкарыстоўваюцца ў мове як стылістычны сродак.
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1990). Скончыў школу-студыю МХАТ (1954), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1985). Да 1963 у Цэнтральным дзіцячым т-ры, з 1963 у т-ры Ленінскага камсамола, з 1967 у т-ры на Малой Броннай (усе ў Маскве). Яркі характарны акцёр, валодае камед. і драм. дараваннем. Яго мастацтву ўласцівы непасрэднасць, адкрыты тэмперамент. Сярод лепшых роляў: штабс-капітан Снегіроў («Брат Алёша» В.Розава паводле Ф.Дастаеўскага), Сганарэль («Дон Жуан» Мальера), Яга («Атэла» У.Шэкспіра). З 1954 здымаецца ў кіна і тэлефільмах: «Двое ў стэпе», «34-ы хуткі», «Развітанне», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Уся каралеўская раць» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТКО́ВІЧ (Аляксандр Залманавіч) (20.12.1920, в. Вярхоўе Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1989),
рэжысёр тэлебачання. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1949). Працаваў у бел. т-рах імя Я.Коласа і юнага гледача. З 1959 на Рэсп. студыі тэлебачання. У тэлевізійных пастаноўках, большасць якіх зроблена па творах бел. пісьменнікаў, імкнуўся дэталёва распрацаваць характары персанажаў набліжана да літ. першакрыніцы. З лепшых работ: тэлевізійныя спектаклі «Трэцяе пакаленне» паводле К.Чорнага (1964), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамякіна (1968); тэлефільмы «Уся каралеўская раць» (1971, з Н.Ардашнікавым), а таксама паводле твораў П.Броўкі, А.Куляшова, В.Адамчыка, І.Пташнікава і інш.
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Ленінградскае тэатр. вучылішча (1935). У 1939—46 і 1947—54 рэпрэсіраваны, двойчы рэабілітаваны. У 1954—65 працаваў у т-рах Магадана і Нарыльска, з 1969 у Маск. т-ры імя Массавета. Выконвае ў асноўным ролі сучаснікаў, раскрывае індывід. рысы персанаж, амаль не карыстаючыся грымам: Забродзін («Ленінградскі праспект» І.Штока), Панаеў («Чорны гардэмарын» А.П.Штэйна) і інш. (больш за 200). У кіно з 1933. Сярод фільмаў: «Беражыся аўтамабіля», «Чалавек, якога я кахаю», «Уся каралеўская раць» (тэлевізійны), «Гарачы снег» (за ролю генерала Бяссонава Дзярж. прэмія Расіі 1975 і Сярэбраны медаль імя Даўжэнкі), «Памылка рэзідэнта», «Лёс рэзідэнта», «Вяртанне рэзідэнта», «Экіпаж» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПУ́К (Міхаіл Андрэевіч) (н. 5.3.1930, в. Мыкшыцы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак кіно і тэлебачання, графік, жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1956), Маск. паліграф.ін-т (1962). З 1956 працаваў на Бел. студыі тэлебачання (у 1959—65 гал. мастак), у 1972—83 на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў тэлепастаноўкі «Будка № 27» (1956), «Суд» (1957), «Песня музыкі» (1958), тэлеспектаклі «Сымон-музыка» (1958), «Сэрца на далоні» (1964), «Ткачы» (1969), тэлефільмы «Уся каралеўская раць» (1970—71), «Парашуты на дрэвах» (1972—73), «Апошняе лета дзяцінства» (1974—75), «Спытай сябе» (1975—76), маст. фільм «Канец бабінага лета» (1983) і інш. У станковых творах пераважаюць лірычныя панарамныя пейзажы, якім уласцівы кампазіцыйная завершанасць і тонкая мадэліроўка дэталяў: графічныя аркушы «Партрэт бацькі» (1969), «Навагрудскае замчышча» (1981), «Восеньская раніца» (1984), «Навальніца» (1996); серыя «Па мясцінах радзімы Хруцкага» (1997—98); карціны «Дняпроўскія далі» (1989—91), «Жніво» (1994); Чарнобыльскі трыпціх (1996) і інш.