ЦЭНТРАСО́МА (ад цэнтр + сома), цэнтрасфера, цэнтраплазма, клетачны цэнтр,

участак цытаплазмы клеткі, што акружае цэнтрыёлі. Размешчана побач з ядром, звычайна мае больш шчыльную структуру, чым астатняя цытаплазма. Пры мікрахірург. аперацыях яе можна расцягваць і перасоўваць. Удзельнічае ў фарміраванні верацяна дзялення.

т. 17, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПРЭ́ДЗІНГ (англ. spreading ад spread расцягваць, расшыраць),

працэс рассоўвання пліт цвёрдай літасферы ў вобласці рыфтаў сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў (паводле гіпотэзы новай глабальнай тэктонікі). Адбываецца з аднаўленнем зямной кары акіянічнага тыпу за кошт матэрыялу, які ўздымаецца з верхняй мантыі, разагрэтай узыходнымі канвекцыйнымі патокамі. Гл. Тэктанічныя гіпотэзы.

т. 15, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПРЭД (ад англ. spread расцягваць, расшыраць),

1) адначасовыя купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў на адзін і той жа тавар з рознымі тэрмінамі пастаўкі або на два розныя, але ўзаемазвязаныя тавары.

2) Адначасовая купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў з неўзаемазвязанымі таварамі з мэтай зніжэння спаганяемых падаткаў — падатковы спрэд.

3) Адначасовая купля і продаж апцыёнаў аднаго тыпу, але па розных базісных цэнах ці з розным перыядам да моманту сканчэння апцыёну або па розных базісных цэнах і з розным перыядам.

4) Розніца паміж цэнамі, курсамі, стаўкамі.

т. 15, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)