СПРЭ́ДЗІНГ (
працэс рассоўвання пліт цвёрдай літасферы ў вобласці рыфтаў сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў (паводле гіпотэзы новай глабальнай тэктонікі). Адбываецца з аднаўленнем зямной кары акіянічнага тыпу за кошт матэрыялу, які ўздымаецца з верхняй мантыі, разагрэтай узыходнымі канвекцыйнымі патокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)