рака ва Ушацкім і Докшыцкім р-нах, а таксама на мяжы Ушацкага і Глыбоцкага р-наў Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 242 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в.Рагозіна Ушацкага р-на, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Беразіно Докшыцкага р-на. Рэчышча на працягу 3 км перад вусцем каналізаванае. Асн. прыток — р. Прыбойніца (злева). Цячэ пераважна праз забалочаны лес па Верхнебярэзінскай нізіне.