Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кулы (патрыярх. рабы) 5/218
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́МЫ (араб. гулям літар. юнак, маладзец, раб),
1) рабы ў сярэдневяковых мусульм. краінах.
2) Пастаянная конная гвардыя ў Абасідаў халіфаце. Стваралася пры халіфе Мамуне [813—833], вербавалася з прывезеных з-за мяжы маладых рабоў пераважна цюрк. Паходжання.
3) Воіны прыдворнай гвардыі ў сярэдневяковых мусульм. дзяржавах (наз. таксама мамлюкі).
4) Радавыя воіны апалчэння ў сярэдневяковай Асманскай імперыі.
5) У Дэлійскім султанаце гвардзейцы-рабыцюрк. паходжання, а таксама іх камандзіры, якія сталі дэлійскімі султанамі (апошнія правілі ў 1206—90-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жаўтакруг 4/411
- » - рабы 4/411 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТАКРУ́Г (Jrommsdorfie),
род кветкавых раслін сям. астравых. 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўд. Амерыцы. На Беларусі трапляецца Ж. рабы (J. maculata) у хваёвых лясах, на палянах і ўзлесках.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 50—100 см, з тоўстым вертыкальным коранем, шурпата-валасістым прамым сцяблом і разеткай прадаўгаватых лістоў з характэрнай чырвонай жылкай. Кветкі залаціста-жоўтыя, язычковыя, духмяныя, у кошыках, размешчаных па 1—4 на верхавінках сцёблаў. Плод — сямянка, з чубком з перыстых валаскоў. Лек. (слабіцельны, змякчальны, процізапаленчы, антысептычны сродак) і кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Губасцік (род раслін) 4/75
- » - рабы 4/75 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АДРЫЯНО́ПАЛЬСКАЯ БІ́ТВА 378.
Адбылася 9 жн. ў раёне Адрыянопаля (сучасны Эдырне, Турцыя) паміж войскамі рымскага імператара Валента і вестготамі на чале з Фрытхігернам, да якіх далучыліся рабы і калоны. У баі загінула амаль уся рым. армія і імператар. Пасля паражэння ў армію пачалі вербавацца атрады федэратаў, што значна аслабіла Рым. імперыю і наблізіла яе распад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДЫЯ́ТАРЫ (лац. gladiatores ад gladius меч),
у старажытна-рым. дзяржаве рабы, ваеннапалонныя і інш., якія ў смяротных паядынках біліся паміж сабой або з дзікімі звярамі на арэне амфітэатра. Навучаліся ў спец. школах, якія існавалі ў Рыме, Пампеях, Капуі (у апошняй у 74 да н.э. пачалося паўстанне рабоў пад кіраўніцтвам Спартака) і інш. месцах. Першыя баі гладыятараў арганізаваны ў Рыме ў 264 да н.э. (пераняты ад стараж. плямён этрускаў). Да 1 ст. да н.э. баі былі змененай формай рытуальнага забойства рабоў (з 3 ст. да н.э. суправаджалі пахаванні знатных асоб), потым сталі забавай натоўпу, ладзіліся прыватнымі асобамі або дзяржавай з мэтай набыць папулярнасць сярод гараджан. У 65 да н.э. Гай Юлій Цэзар арганізаваў бой 320 пар гладыятараў. Баі гладыятараў практыкаваліся да пач. 5 ст.н.э.
Літ.:
Хёфлинг Г. Римляне, рабы, гладиаторы: Спартак у ворот Рима: Пер. с нем. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТУРГІ́Я (ад грэч. leiturgia грамадскі абавязак),
у старажытных грэч. полісах дзярж. павіннасць, якую неслі і плацежаздольныя грамадзяне і метэкі (чужаземцы і адпушчаныя на волю рабы, якія мелі маёмасць). Існавалі звычайныя Л. ( аплата муз. хароў, рэліг. свят, гімнастычных спаборніцтваў, утрыманне пасольстваў і інш.) і надзвычайныя (на ўтрыманне ваеннага карабля). Была пашырана таксама ў эліністычным Егіпце, Стараж.Рым. імперыі, Візантыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАУ́ДЫ (лац. Bagaudae),
удзельнікі антырым. руху ў Галіі і паўн. Іспаніі ў 3—5 ст.Асн. масу багаудаў складалі збяднелыя сяляне, дробныя рамеснікі, калоны, збеглыя рабы. Выступленні багаудаў пачаліся ў 283—285 (або 269—270). Атрады багаудаў нападалі на вілы буйных землеўладальнікаў і слаба абароненыя гарады. Правадыры багаудаў Аманд і Эліян былі абвешчаны імператарамі. Рух багаудаў падаўляўся рым., потым вестгоцкімі палкаводцамі.