рабы́, -а́я, -о́е.

1. Не адной масці, не аднаго колеру, з плямамі; пярэсты.

Рабая карова.

Рабая тканіна.

2. 3 рабаціннем.

Р. твар.

3.З рабізной, дробным хваляваннем на паверхні вады.

Абое рабое (разм.) — пра людзей, падобных у чым-н. адзін да аднаго (звычайна па якіх-н. адмоўных якасцях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рабы́ раба́я рабо́е рабы́я
Р. рабо́га рабо́й
рабо́е
рабо́га рабы́х
Д. рабо́му рабо́й рабо́му рабы́м
В. рабы́ (неадуш.)
рабо́га (адуш.)
рабу́ю рабо́е рабы́я (неадуш.)
рабы́х (адуш.)
Т. рабы́м рабо́й
рабо́ю
рабы́м рабы́мі
М. рабы́м рабо́й рабы́м рабы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. рабы́ рабы́я
Р. рабо́га рабы́х
Д. рабо́му рабы́м
В. рабо́га рабы́х
Т. рабы́м рабы́мі
М. рабы́м рабы́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рабы́

1. (неодноцветный) рябо́й; (о масти — ещё) пёстрый;

раба́я каро́ва — ряба́я (пёстрая) коро́ва;

2. (вследствие оспы) рябо́й, конопа́тый;

3. (в веснушках) весну́шчатый, конопа́тый;

або́е рабо́еирон., погов. два сапога́ — па́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабы́, ‑ая, ‑ое.

1. Не адной масці, пярэсты. Рабая свіння. □ Рабы .. [сабака] Пірат ляжыць побач са мною, выцягнуўшы да вогнішча дзве чыстыя лапы. Карамазаў. // Не аднаго колеру, пярэсты, з плямамі іншага колеру. Рабая посцілка. □ У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы. Танк. Справа на ўзгорку стаяў рабы ад ваеннай маскіроўкі будынак, глухі і пануры. Асіпенка.

2. З рабаціннем. Нос востры і ўвесь твар — адно рабацінне. Нават на руках рабацінне, — от да чаго [Лявон] быў рабы! Чарнышэвіч. Выглядаў .. [Верас] непрывабна: высокі, крыху сутулы, крыху рабы з воспы. Дамашэвіч. / у знач. наз. рабы́, ‑ога, м.; раба́я, ‑ой, ж. Назаўтра на рэчку я не пайшоў. Не хацелася болей сустракацца з рабым. Якімовіч.

3. З рабаціннем, дробным хваляваннем (пра паверхню вады). Дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык.

•••

Абое рабое гл. абое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабы́

1. (ад воспы) pckennarbig, bltternarbig;

2. разм (стракаты, пярэсты) bunt; schckig; gefleckt (плямісты);

раба́я каро́ва schckige [geschckte] Kuh;

або́е рабо́е ≅ gliche Brüder, gliche Kppen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Рабы́ ’пярэсты’, ’з рабаціннем’, ’паласаты’, ’з рабізной на вадзе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’вяснушкаваты, стракаты’ (Сцяшк.), ’пярэсты, стракаты (пра каня, парася, карову)’ (ЛА, 1), ’паласатая тканіна’ (узд., ЛА, 4), ра́бырабы’ (Ян.), ра́быйрабы’ (Бяльк.), раба́тырабы, пярэсты’ (ТС, Яруш., Бяс.), ра́біць ’рабіць стракатым’ (Федар.), ст.-бел. рабый, ребый, польск. jarząbaty ’стракаты’, славен. ríbast ’паласаты’, суадносны з літ. ráĩbas ’пярэсты’, лат. ràibs ’пярэсты’, ст.-пруск. roaban ’паласаты’. Рэканструюецца зыходны корань *rei̯‑/*roi̯‑ з суф. *bho‑ (Бязлай, 3, 177). Паводле Чарных, і.-е. корань *ērerb(h)‑: *reb(h)‑ — на праславянскай глебе — з назалізацыяй галоснага *ręb‑, параўн. ст.-в.-ням. erpf ’цёмны’, ’чорна-буры’, ст.-ісл. jarpr ’карычневы’, ’буры’, грэч. ὄρφνη ’цемната’ (Чарных, 2, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васпава́ты, -ая, -ае.

Які мае сляды воспы; рабы.

В. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рябо́й рабы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раба́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. раба́
Р. рабы́
Д. рабе́
В. рабу́
Т. рабо́й
рабо́ю
М. рабе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)