Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКІЯ ІРЛА́НДСКАЯ (Moerckia hibernica),
слаявінны юнгерманіевы пячоначны мох сям. палавічыніевых. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі адзначана ў наваколлі г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл., занесена ў Чырв. кнігу як рэдкі барэальны еўрасібірска-амерыканскі від. Трапляецца на лясным подсціле ў вільготных цяністых лясах.
Слаявіна распасцёртая, зялёная або жаўтавата-зялёная з кучаравым краем. Сярэдняе рабро патоўшчанае, знізу мае рызоіды. Вонкавая абгортка спарагонія глыбокаразрэзаная, складаецца з лісцікаў, зрослых каля асновы. Каробачка на ножцы, авальная, чырв.-бурая, раскрываецца падоўжнымі створкамі.
тып беспазваночных жывёл. 4(9) кл., найб. шматлікія з іх раснічныя чэрві, стужачныя чэрві, трэматоды; больш за 12,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Раснічныя чэрві жывуць у марскіх і прэсных водах, на сушы, астатнія — вонкавыя ці ўнутр. паразіты жывёл і чалавека. Сярод іх бычыны і свіны цэпні, смактунпячоначны, эхінакок і інш. ўзбуджальнікі гельмінтозаў.
Даўж. ад 0,1 мм да 30 м. Цела двухбаковасіметрычнае, плоскае. Маюць суцэльны або з асобных членікаў скурна-мышачны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры, запоўнены парэнхімай, у якой размешчаны ўнутр. органы. Нерв. сістэма ў выглядзе парных гангліяў і падоўжных нерв. ствалоў; выдзяляльная — накшталт канала. Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма. Пераважна гермафрадыты, развіццё прамое або з ператварэннем у свабодна жывучых, складанае з чаргаваннем пакаленняў і зменай гаспадароў у паразітаў (апрача монагенетычных смактуноў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСЦЫЁЛЫ (Fasciola),
род чарвей кл. трэматод. 2 віды: двухвуснаўка пячоначная, або смактун пячоначны, або лісцвяніца, або Ф. пячоначная (F. hepatica), і Ф. гіганцкая (F. gigantica). Паразіты жоўцевых праток печані, жоўцевага пузыра авечак, буйн. раг. жывёлы і інш. траваедных, радзей чалавека.
Даўж. цела 2—7,6 см, шыр. 0,5—1,2 см. Цела лістападобнае, укрытае шыпікамі. Маюць 2 прысоскі. Кішэчнік і палавыя залозы моцна разгалінаваныя. Нерв. сістэма складаецца з каляглотачнага кальца і 3 пар нерв. ствалоў. Гермафрадыты. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — прэснаводных малюскаў, у двухвуснаўкі пячоначнай — балацяніка малога. Заражэнне выклікаюць лічынкі (мірацыдыі), якія трапляюць у малюска, дзе ператвараюцца ў спарацысты, якія даюць пакаленне лічынак — рэдыі, унутры якіх развіваюцца цэркарыі, што выходзяць з малюска, інцыстуюцца і ператвараюцца ў адалескарыі. Канчатковыя гаспадары (жывёлы) заражаюцца, калі паядаюць траву з адалескарыямі, якія ў кішэчніку вызваляюцца ад цыстаў, трапляюць у жоўцевыя пратокі печані, жоўцевы пузыр і выклікаюць фасцыялёзы.