ЯНУШКО́ЎСКІ Іван Іванавіч (15.5.1915, в.Пыжы Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 18.9.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў 2-е Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 2-м Укр. франтах. Камандзір мінамётнага палка маёр Я. вызначыўся ў баі на тэр. Румыніі ў вер. 1944; калі група воінаў і работнікаў штаба трапіла ў засаду, воіны на чале з Я. у няроўным баі адкінулі ворага, выратавалі штаб і сцяг палка. Я. загінуў у гэтым баі.