масавыя каланіяльныя гняздоўі марскіх птушак, пашыраныя на ўзбярэжжах Еўразіі, Амерыкі, Паўд. Афрыкі, Новай Зеландыі, на акіянічных астравах Паўд. паўшар’я. Звычайна размяшчаюцца на стромкіх скалах, што прылягаюць да раёнаў мораў з высокай біял. прадукцыйнасцю, з берагамі, прыдатнымі для гнездавання. На П.б. суіснуюць віды, якія адрозніваюцца выбарам гнездавога ўчастка, кармамі і спосабамі іх здабычы. Найб. характэрныя прадстаўнікі П.б.: кайры, чысцікі, глупышы, чайкі-мыеўкі, бургамістры, белабрушкі, берынгавыя бакланы і інш. Гнездаванне на П.б. памяншае гібель яец птушанят ад драпежнікаў (напр., чайкі і крачкі сумесна адганяюць пясцоў і лісоў). Найб. буйныя П.б. налічваюць дзесяткі, а то і сотні тысяч пар гняздуючых птушак, распасціраюцца на дзесяткі кіламетраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТЫ́ЧНЫХ ПУСТЫ́НЯЎ ЗО́НА,
самая паўночная прыродная зона сушы ў межах арктычнага пояса. Ахоплівае б.ч. Грэнландыі і а-воў Паўн. Ледавітага ак. Клімат арктычны. Пераважаюць ландшафты ледзяных і халодных камяністых пустыняў з вельмі разрэджанай лішайнікавай і нізкарослай травяністай расліннасцю (каменяломнік, снежны казялец, палярны мак і інш.). Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясцы, лемінгі, мускусны бык. На прыбярэжных скалах птушыныя кірмашы (кайры, чысцікі, гагары і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРО́ў графіцы,
інструмент для малявання ці пісання вадкім фарбавальным рэчывам (туш, бістр, сепія, чарніла). У старажытнасці найчасцей выкарыстоўвалі птушыныя П., якія дазвалялі мякка змяняць таўшчыню лініі і вар’іраваць метады штрыхоўкі; у народаў Усходу пераважалі трысняговыя П. (калам), якія давалі гнуткую, пластычную лінію, энергічны штрых. З 19 ст. пашырыліся метал. П., што даюць тонкую роўную лінію, з 20 ст. — П. рознай формы і таўшчыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́НДЭКУТЭР (Hondecoeter) Мельхіяр дэ (1636, г. Утрэхт, Нідэрланды — 3.4.1696),
галандскі жывапісец; адзін з вядучых прадстаўнікоў галандскага анімалістычнага жанру. З 1659 працаваў у Гаазе, з 1663 у Амстэрдаме. Пад уплывам майстроў фламандскага нацюрморта адлюстроўваў пераважна «птушыныя двары», пісаў карціны з выявамі розных відаў хатніх, дзікіх або экзатычна-дэкар. птушак: «Птушкі ў парку», «Свойскія птушкі». Творы вылучаюцца барочнай пабудовай кампазіцыі, дэкаратыўнасцю каларыту. Пісаў таксама нацюрморты з бітай дзічынай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЙРЫ (Uria),
род птушак сям. чысцікавых атр. сеўцападобных. 2 віды: танкадзюбая, або даўгадзюбая (U. aalge), і таўстадзюбая, або караткадзюбая (U. lomvia). Пашыраны на ўзбярэжжах і астравах умераных і палярных мораў Паўн. паўшар’я.
Даўж. цела да 50 см, маса да 1,5 кг. Апярэнне зверху чарнавата-бурае, знізу белае. Гняздуюцца на прыбярэжных скалах вял. калоніямі, утвараюць разам з інш. птушкамі птушыныя базары. Нясуць 1 яйцо. Кормяцца дробнай марской рыбай і беспазваночнымі. Мяса і яйцы ядомыя. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАЛА́КШСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.
Размешчаны на архіпелагу ў Кандалакшскім зал. і а-вах каля Мурманскага берага Баранцавага м. ў Мурманскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Засн. ў 1939 (на базе Кандалакшскага гагачага запаведніка 1932; у сучасных межах з 1977). Пл. 58,1 тыс.га, у т. л. водна-балотныя ўгоддзі міжнар. значэння; тэр., укрытая лесам, — 11 202 га, марская акваторыя — 40 383 га. Тундра і паўн. тайга. На ўзбярэжжах і ў лясах трапляюцца лось, буры мядзведзь, ліс, вавёрка, глушэц, цецярук, рабчык. У моры звычайная нерпа, шэры цюлень і інш.Птушыныя базары, гняздоўі rari і 43 іншых відаў птушак. Музей прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯН-МА́ЕН (Jan Mayen),
востраў у паўн.ч. Атлантычнага ак.; тэр. Нарвегіі. Пл. 380 км². Складзены з базальтаў, туфаў, попелу. На ПнУ дзеючы вулкан Берэнберг (выш. 2277 м) з кратэрам дыяметрам 1,2—1,4 км. Апошняе вывяржэнне ў 1970. Схілы вулкана вышэй за 500 м укрыты ледавікамі, асобныя вывадныя ледавікі зніжаюцца да мора. У паўд.-зах. частцы ступеньчатае плато з вулканічнымі кратэрамі. Выш. да 840 м. Частыя землетрасенні. Пераважаюць мохава-лішайнікавыя тундры і акіянічныя лугі. Птушыныя базары. Названы ў гонар галанд. мараплаўца Я.Мая, у час плавання якога ў 1614 было вызначана дакладнае размяшчэнне вострава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БАРАЎ Валянцін Аляксеевіч (н. 14.4.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1968), Маскоўскі паліграф.ін-т (1980). З 1974 жыве ў Мінску. З 1980 працуе ў выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура» (з 1989 гал. мастак), «Белфакс». Валодае яркай самабытнай творчай манерай, якая не ўпісваецца ў рамкі афіц. рэалізму. У творах арганічнае спалучэнне гумару і трагізму, гратэску і сакавітай іроніі: «Францыск Скарына. Вяртанне», «Гульні ў галоснасць», «Прывітанне з Крыма», «Птушыныя трэлі», «Русалка прэснаводная, звычайная» (усе 1990-я г.). Іл.гл. таксама ў арт.Гратэск.