ІНСТЫТУ́Т ПРЫКЛАДНО́ЙО́ПТЫКІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1992 на базе Магілёўскага аддзялення Ін-та фізікі АН Беларусі (у 1970—78 Магілёўскі філіял Ін-та фізікі). У складзе Ін-та (1998) 5 лабараторый і 2 тэматычныя групы. Аспірантура з 1993 па оптыцы, лазернай фізіцы і дыферэнцыяльных ураўненнях.
Асн. кірункі навук даследаванняў: інтэгральная і валаконная оптыка; фіз. асновы аптычнай апрацоўкі інфармацыі; тэхнал., мед. і экалагічнае прыладабудаванне. Распрацаваны: тэорыя аптычных хваляводаў і тэхналогія іх вырабу (Дзярж. прэмія Беларусі 1984); тэхналогія вырабу валаконных святлаводаў для аптычных ліній сувязі; тэорыя і метады аналізу працэсаў фарміравання і апрацоўкі інфармацыі ў відарысаўтваральных сістэмах з улікам энергет., палярызацыйных і кагерэнтных уласцівасцей аптычнага выпрамянення; стат. тэорыя пераносу аптычнага выпрамянення і адлюстравання праз рассейвальныя асяроддзі з адвольнай статыстыкай; асновы канструктыўнай тэорыі істотна нелінейных дыферэнцыяльных сістэм. У ін-це працаваў акад.Нац.АН Беларусі А.М.Ганчарэнка; працуе чл.-кар. У.П.Радзько (дырэктар з 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРЫКЛАДНО́Й ФІ́ЗІКІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1980 у Мінску на базе Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі (існаваў з 1963). У ін-це 13 лабараторый, аспірантура і дактарантура, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: развіццё навук. асноў, даследаванне фіз. прынцыпаў, стварэнне метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю (НК) рэчыва, вырабаў і тэхнал. працэсаў галін машынабудавання і энергетыкі; фіз. і матэм. асновы выліч. дыягностыкі аб’ектаў і сістэм з неаднароднай і зменлівай структурай. Распрацаваны: тэорыя нелінейных дынамічных працэсаў перамагнічвання і неаднароднага намагнічвання; асновы магн. і эл.-магн. метадаў НК; тэарэт. асновы капілярнага НК і акустычных метадаў дэфектаскапіі з выкарыстаннем магн. палёў; тэорыя сістэм з выпадковай і зменлівай структурай для дыягностыкі і бяспечнага кіравання дынамічнымі аб’ектамі; фіз. асновы кантролю фіз.-мех., магн. і эл. уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў (у т. л. шматслойных і неаднародных). Выдадзены працы ін-та «Дасягненні ў фізіцы электрамагнітнага неразбуральнага кантролю» (Мінск — Токіо, 1994). У ін-це працавалі акад.АН Беларусі М.С.Акулаў, А.Г.Шашкоў, чл.-кар. І.С.Кавалёў, працуюць чл.-кар.Нац.АН Беларусі В.М.Арцём’еў, М.М.Зацэпін, П.П.Прахарэнка (дырэктар з 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наменклатура Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной хіміі 7/383
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ САЮ́З ТЭАРЭТЫ́ЧНАЙ І ПРЫКЛАДНО́Й ХІ́МІІ (International Union of Pure and Applied Chemistry; ІЮПАК),
міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая ўваходзіць у Міжнар. савет навук. саюзаў. Засн. ў 1919. Членамі саюза з’яўляюцца навук. ўстановы (АН, хім. т-вы, н.-д. саветы) 44 краін, 15 краін маюць статус назіральнікаў. Штаб-кватэра ў г. Оксфард (Вялікабрытанія). Асн. задача саюза — каардынацыя даследаванняў, якія патрабуюць міжнар. ўзгаднення, кантролю і стандартызацыі. Ажыццяўляе распрацоўкі агульных прынцыпаў і правіл наменклатуры рэчываў, тэрміналогіі, сімволікі, адзінак вымярэнняў, якія выкарыстоўваюць у хіміі; займаецца стварэннем эталонаў і стандартных метадаў для навук. даследаванняў, хім. вытв-сцей, сельскай гаспадаркі, медыцыны, зборам, аналізам і публікацыяй дакладных колькасных даных у галіне хіміі і хім. тэхналогіі. Саюз выдае часопісы: «Chemistry International» («Міжнародная хімія»), «Pure and Applied Chemistry» («Тэарэтычная і прыкладная хімія»), «International Newsletter on Chemical Education» («Міжнародныя навіны хімічнай адукацыі»). Праводзіць штогадовыя навук. кангрэсы па актуальных праблемах сучаснай хіміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЦАРКО́ЎСКІ (Алег Міхайлавіч) (н. 29.8.1925, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). Працаваў ва ўстановах АНСССР. З 1955 у Маскоўскім фіз.-тэхн. ін-це (з 1962 рэктар). Навук. працы па тэарэт. і прыкладной аэрадынаміцы, вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў шэраг прынцыпова новых лікавых метадаў для прамога мадэлявання складаных нестацыянарных з’яў у галіне прыкладной і тэхн. механікі. Ленінская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮ́К (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 25.5.1948, г.п. Асвея Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной фізікі. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1994 заг. лабараторыі). Навук. працы па працэсах намагнічвання ферамагнетыкаў, магн. метадах і сродках неразбуральнага кантролю структурнага стану ферамагн. вырабаў, іх метралагічным забеспячэнні.
Тв.:
Топография поля остаточной намагниченности над поверхностью ферромагнитного листа, локально намагниченного полем накладного соленоида // Дефектоскопия. 1995. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Віктар Іванавіч) (27.4.1913, Масква — 1991),
расійскі вучоны ў галіне прыкладной механікі і аўтам. кіравання. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1958). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1938). З 1940 у НДІМін-ва станкабуд. прам-сці, з 1956 у НДІпрыкладной механікі. Навук. працы па сістэмах інерцыяльнай навігацыі і аўтаномнага кіравання. Распрацаваў тэорыю і стварыў шэраг унікальных сістэм гіраскапічных прылад кіравання і стабілізацыі. Ленінская прэмія 1957, Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1967, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРО́Н (Heronus) Александрыйскі, старажытнагрэчаскі вучоны, які ў 1 ст. працаваў у Александрыі. Аўтар прац «Пнеўматыка» і «Механіка», у якіх сістэматызаваў дасягненні ант. навукі ў галіне прыкладной матэматыкі (апісаў аўтамат для адчынення дзвярэй, вадзяны арган, пажарную помпу і інш.). Аўтар адной з першых кніг па тэхніцы — «Тэатр аўтаматаў». У «Метрыцы» прывёў формулы для вылічэння плошчаў і аб’ёмаў геам. фігур (у т. л.Герона формула), правілы рашэння квадратных ураўненняў, прыблізнага здабывання квадратных і кубічных каранёў і інш. Яго матэм. працы — энцыклапедыя ант.прыкладной матэматыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЬГУ́Й (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 11.11.1933, в. Дубрава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной фізікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1995). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў БДУ (1956). З 1961 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па ўзаемасувязі магн. і мех. уласцівасцей ферамагн. матэрыялаў, магн. метадах і сродках кантролю якасці вырабаў. Распрацаваў фіз. асновы імпульснага метаду кантролю мех. уласцівасцей вырабаў з ферамагн. сталей. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Магнитный контроль механических свойств сталей. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Іван Сідаравіч) (29.5.1913, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-ртэхн.н., праф. (1966). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1941). З 1947 у тэхн.ВНУ Pacü. З 1962 у БПІ. З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це (у 1964—73 рэктар). У 1976 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, у 1977—84 — Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі электронных прылад звышвысокіх частот, прыкладной электрадынаміцы, узаемадзеянні эл.-магн. выпрамянення з рэчывам. Распрацаваў шэраг прылад і прыстасаванняў звышвысокіх частот.
Тв.:
Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы. Мн., 1972;
Конструирование и расчет. полосковых устройств. М., 1974 (у сааўт.);