КУЗНЯЦО́Ў (Віктар Іванавіч) (27.4.1913, Масква — 1991),

расійскі вучоны ў галіне прыкладной механікі і аўтам. кіравання. Акад. АН СССР (1968, чл.-кар. 1958). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1938). З 1940 у НДІ Мін-ва станкабуд. прам-сці, з 1956 у НДІ прыкладной механікі. Навук. працы па сістэмах інерцыяльнай навігацыі і аўтаномнага кіравання. Распрацаваў тэорыю і стварыў шэраг унікальных сістэм гіраскапічных прылад кіравання і стабілізацыі. Ленінская прэмія 1957, Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1967, 1977.

т. 8, с. 562

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)