САЗО́НАЎ Ігар Сяргеевіч (н. 27.3.1951, г. Магілёў),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-р тэхн. н. (2003). Скончыў Магілёўскі маш.-буд. ін-т (1973), дзе і працаваў (з 1987 заг. кафедры, з 1992 дэкан буд. ф-та, з 1998 рэктар). З 2000 рэктар Магілёўскага тэхн. ун-та, з 2003 рэктар Беларуска-Расійскага ун-та. Навук. працы па дынаміцы руху, сістэмах аўтам. кіравання мабільных колавых машын. Распрацаваў навук. асновы новай канцэпцыі дынамічнага рэгулявання рэжымаў руху поўнапрывадных колавых машын.

Тв.:

Циркуляция мощности в полноприводных АТС // Авгомобил. пром-сть. 2000. № 5;

Стратегия управления полноприводных АТС // Автомобил. пром-сть. 2000. № 8;

Динамическое регулирование режимов движения полноприводных колесных машин. Мн., 2001.

т. 18, кн. 1, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОЛІЭТЫЛЕ́Н,

сінтэтычны тэрмапластычны палімер, прадукт полімерызацыі этылену, адзін з найб. пашыраных поліалефінаў, [—CH2—CH2—]n. Займае 1-е месца ў сусв. вытв-сці палімераў, што атрымліваюць метадам полімерызацыі.

Цвёрдае рэчыва белага колеру. Паводле спосабу атрымання адрозніваюць П. высокага ціску, ці нізкай шчыльнасці (913—930 кг/м³), з мал. м. (3—40)∙10​4, tпл 103—110 °C, і П. нізкага ціску, ці высокай шчыльнасці (910—968 кг/м³), з мал. м. (5—100)∙10​4, tпл 124—137 °C. Пры пакаёвай т-ры не раствараецца ў арган. растваральніках (абмежавана набракае). Тэрмадэструкцыя ў паветры пачынаецца пры 180 °C. Спалучае высокую трываласць пры расцягванні з эластычнасці, добры дыэлектрык. Устойлівы да ўздзеяння хім. рэагентаў і радыеактыўных выпрамяненняў Выкарыстоўваюць для вытв-сці плёнак тэхн. і быт. прызначэння (гл. Плёнкі палімерныя), вырабу ёмістасцей, канстр. дэталей, арматуры, гальванічных ваннаў, высокатрывалых валокнаў, пратэзаў унутр. органаў, цепла- і электраізаляцыі, прадметаў хатняга ўжытку і інш.

Літ.:

Полиэтилен низкого давления: Науч.-технич. основы пром. синтеза. Л., 1980;

Полиэтилен высокого давления: Науч. технич. основы пром. синтеза. Л., 1988.

М.​Р.​Пракапчук.

т. 12, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЗО́ЎСКІ Дзмітрый Мікалаевіч (н. 9.8.1959, в. Навінцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-р тэхн. н. (1998), праф. (1999). Скончыў Наваполацкі політэхн. ін-т (1981). З 1998 дэкан інж.-буд. ф-та Полацкага ун-та. Навук. працы па тэорыі разліку трываласці і жорсткасці жалезабетонных канструкцый. Распрацаваў метад разліку састаўных фізічна нелінейных стрыжнёвых канструкцый, метады ўмацавання жалезабетонных канструкцый эксплуатуемых збудаванняў.

Тв.:

Способы усиления железобетонных конструкций // Пром. стр-во. 1992. № 12;

Расчет усиления железобетонных конструкций эксплуатируемых строительных сооружений // Бетон и железобетон. 1998. № 6.

М.​П.​Савік.

т. 18, кн. 1, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРО́ЗАЎ Яўген Піліпавіч (22.8.1926, г. Цюмень, Расія — 8.8.1987),

бел. вучоны ў галіне гідролізнай вытв-сці. Д-р тэхн. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Уральскі лесатэхн. ін-т (1953; г. Свярдлоўск). З 1965 у Бел. тэхнал. ін-це (у 1968—75 дэкан, з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па масаабменных і тэрмакаталітычных працэсах перапрацоўкі расліннай сыравіны. Распрацаваў новыя метады атрымання фурфуролу і кантролю гідролізных вытв-сцей.

Тв.:

Получение фурфурола в системе с рециркуляционным контуром (разам з У.​І.​Собалевым, С.​А.​Малахавым) // Гидролиз. пр-во. 1976. № 6;

Технология получения фурфурола методом двухзонной обработки сырья встречными потоками пара (у сааўт.) // Гидролиз. и лесохим. пром-сть. 1978. № 7;

Производство фурфурола. М., 1979.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 18, кн. 1, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЙРАШЭ́ЎСКІ Барыс Амуратавіч (н. 10.7.1936, Мінск),

бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1970 у Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.​М.​Кржыжаноўскага. У 1979—98 у ВА Мінскэнерга. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў, мадэрнізацыі абсталявання ЦЭЦ, кацельных і цепласетак, распрацоўцы новых метадаў ацэнкі і аналізу іх тэхніка-эканам. паказчыкаў. Прапанаваў шэраг матэм. мадэлей даследуемых тэхнал. працэсаў.

Тв.:

Основы нетрадиционного анализа показателей экономичности ТЭЦ и объединений // Изв. АН Беларуси. Сер. физ.-техн. наук. 1995. № 3;

Анализ эффективности работы теплосетей // Там жа. 1997. № 1;

Факторный анализ топливоиспользования при комбинированном производстве тепло- и электроэнергии на ТЭЦ // Пром. безопасность. 2003. № 11.

т. 18, кн. 1, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІПЕ́НКА Фама Георгіевіч (17.10.1894, с. Пінчукі Кіеўскай вобл., Украіна — 10.7.1970),

бел. хімік. Праф. (1938). Працаваў у ВНУ і НДІ Кіева. З 1932 на н.-д. і пед. працы ў Мінску. У 1938—62 заг. кафедры, у 1940—41 прарэктар БДУ. З 1962 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі скуры і сінт. дубільнікаў, бітумаў, сапрапеляў, вывучэнні ўзаемадзеяння фенолаў з карбанільнымі злучэннямі, даследаванні пластмас.

Тв.:

Синтетические дубители из торфяной смолы (разам з Э.​В.​Ліпкінай) // Кожевенно-обув. пром-сть СССР. 1934. № 8;

Фенольно-фурфурольные синтаны из торфяной смолы (разам з ёй жа) // Журн. прикладной химии. 1937. Т. 10, вып. 3;

Исследование некоторых физических свойств продуктов конденсации o-диоксибензола с формальдегидом (разам з А.​Н.​Сеўчанкам, П.​А.​Матусевічам) // Докл. АН СССР. 1965. Т. 160, № 5.

т. 18, кн. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧВЯЛЁЎ Уладзімір Яфімавіч (н. 28.7.1932, г. Смаленск, Расія),

бел. інжынер, канструктар і распрацоўшчык аўтамаб. тэхнікі. Акад. Бел. інж. тэхнал. акадэміі (1997). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1984). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1955). З 1955 у СКБ-1 Мінскага аўтазавода (з 1977 нам. гал. канструктара, з 1985 гал. канструктар). З 1991 гал. канструктар Мінскага з-да колавых цягачоў. Вядучы распрацоўшчык велікагрузных паўпрычэпаў, сям’і цягачоў і спец. высокаўніфікаваных шасі для перавозкі буйнагабарытных грузаў. У 1990-я г. пад яго кіраўніцтвам створаны і серыйна выпускаюцца трансп. сродкі спец. прызначэння для нафтагазаздабычы, будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі. Дзярж. прэмія СССР 1989.

Тв.:

Минские колесные тягачи (разам з У.​Парэчыным) // Авто. 1995. № 6;

Автомобильная техника СКБ МАЗа и МЗКТ: Неизвестное об известном // Автомобильная пром-сть. 2000. № 8.

Літ.:

Качук Н. Здесь рождаются ракетовозы... // Армия. 1999. № 3.

М.​М.​Касцюковіч.

т. 17, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)