ПЯТРО́ВІЧ (Марыя Людвігаўна) (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд. эканам. н. (1972). Сястра І.Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1992 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.І.Давідовічам).
т. 13, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)