Літоўскі правінцыяльны камітэт 1/97; 2/127; 3/101, 271; 4/243, 549; 5/266; 6/46, 407; 8/350, 351; 11/253; 12/110
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТОЎСКІ ПРАВІНЦЫЯ́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т,
цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863—64 у Беларусі і Літве, арганізацыйны цэнтр літ.-бел. «чырвоных». Утвораны ў Вільні летам 1862 з Камітэта руху. У Л.п.к. уваходзілі: Л.М.Звяждоўскі (старшыня да кастр. 1862), К.Каліноўскі, А.Банольдзі, Э.І.Вярыга, Б.Ф.Длускі, А.І.Залескі, З.Б.Чаховіч. Пасля ад’езду Звяждоўскага ў Маскву (кастр. 1862) к-т узначаліў Каліноўскі, у яго склад уведзены І.І.Козел з Міншчыны. Прадстаўніком Цэнтр. (Варшаўскага) нац.к-та ў Л.п.к. быў Н.Дзюлеран. Афіц. орган Л.п.к. — газ. «Chorągiew swobody» («Сцяг свабоды»); для сялян Каліноўскі і яго аднадумцы выпускалі газ.«Мужыцкая праўда». За рэв.-дэмакр. праграму ў к-це паслядоўна змагаўся Каліноўскі. Л.п.к. стварыў свае структурныя ячэйкі і арганізацыі ў бел. і літ. губернях і паветах, збіраў грошы і зброю, вёў агітацыю, наладжваў сувязі з рэв. групамі ў арміі. З пачаткам паўстання ў Польшчы 20.1(1.2).1863 абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі 2/281; 6/407; 11/207, гл. Літоўскі правінцыяльны камітэт
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ВЫ ПРАВІНЦЫЯ́ЛЬНЫ ЎРА́Д ЛІТВЫ́ І БЕЛАРУ́СІ,
цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863—64 на Беларусі і ў Літве. Створаны ў Вільні 1.2.1863 на базе Літоўскага правінцыяльнага камітэта, які абвясціў сябе Часовым урадам на чале з К.Каліноўскім. У сувязі з пачаткам паўстання ў Польшчы ўрад у кожную губерню прызначыў паўстанцкага ваен. начальніка і ўзяў курс на разгортванне паўстання з апорай на сялянства. «Белыя», незадаволеныя курсам Каліноўскага на агр. рэвалюцыю, у канцы лют. 1863 увайшлі ў змову з прадстаўніком Варшаўскага Цэнтр.нац.к-та пры Часовым урадзе Літвы і Беларусі Н.Дзюлёранам і ўчынілі пераварот. Часовы ўрад, аслаблены арыштамі і ад’ездам яго членаў на месцы, вымушаны быў 11.3.1863 перадаць уладу Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́Т РУ́ХУ,
цэнтр па падрыхтоўцы паўстання 1863—64 у Беларусі і Літве і арганізацыйны цэнтр «чырвоных». Створаны ў Вільні ўвосень 1861 Л.М.Звяждоўскім, К.С.Каліноўскім і інш. Летам 1862 рэарганізаваны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ Антон Ігнатавіч (15.2.1824, Варшава — 4.10.1885),
мастак, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Адукацыю атрымаў у Вільні і Варшаве, жывапісу вучыўся ў Вене і Фларэнцыі. Працаваў як мастак-графік, ілюстраваў творы А.Міцкевіча, Т.Ленартовіча, А.Мальчэўскага, І.Ходзькі і інш.Чл. Віленскай археал. камісіі. У 1862 прыхільнік «чырвоных», увайшоў у Літоўскі правінцыяльны камітэт, дзе разам з К.Каліноўскім рыхтаваў паўстанне. 26.1.1863 арыштаваны і высланы ў Вятку. З 1867 у Варшаве, потым за мяжой.
удзельнік паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Літве, грамадскі дзеяч, спявак, танцмайстар. Італьянец па паходжанні. З 1842 жыў у Вільні. Быў настаўнікам спеваў у Дваранскім ін-це, выступаў як спявак. Наведваў з канцэртамі Мінск, Віцебск, інш. гарады Беларусі. У 1862 разам з К.Каліноўскім увайшоў у Літоўскі правінцыяльны камітэт, рыхтаваў падп. выданні. У лют. 1863 высланы ўладамі (паводле іншых звестак уцёк) за мяжу, дзе закупляў зброю для паўстанцаў. Удзельнік Парыжскай камуны 1871, капітан, камандзір эскадрона ў злучэннях В.Урублеўскага. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ВЫ ШАРЛО́ТЫ АСТРАВЫ́ (Queen Charlotte Islands),
архіпелаг у Ціхім ак., каля ўзбярэжжа Канады (прав.Брыт. Калумбія). Пл. 10,3 тыс.км². Нас. больш за 3 тыс.чал. Буйныя а-вы — Грэям (выш. да 1250 м) і Морсбі. Належаць да знешняга пояса кан. горнай сістэмы Кардыльераў, часткова затопленага. Зах. берагі гарыстыя, фіёрдавыя. На ПнУ шырокая нізіна з унутр. бухтай Масет. Радовішчы каменнага вугалю. Клімат умераны, вельмі вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўка, рыбалоўства. Правінцыяльны парк Найкун. Гал. населены пункт — Куін-Шарлот. Адкрыты ў 1774 ісп. экспедыцыяй Х.Перэса. Названы ў гонар англ. каралевы.