самыя вялікія комплексныя гідратэхн. збудаванні ў Егіпце, на р. Ніл каля г. Асуан. Старая Асуанская плаціна (пабудавана ў 1898—1902) каля першага нільскага парога. Даўж. каля 2 км, выш. каля 54 м, шыр. па грэбені каля 8 м. Аб’ём вадасховішча 5,5 млрд.м³. Паблізу — ГЭС магутнасцю больш за 350 МВт. Новая Вышынная каменнанакідная плаціна (1960—70; пры садзейнічанні СССР) за 6—7 км на Пд ад Старой плаціны. Даўж. каля 4 км, выш. 110 м, шыр. каля асновы 980 м. Аб’ём створанага каля Вышыннай плацінывадасх. Насэр 160 млрд.м³. Магутнасць Асуанскага гідратэхн. комплексу 21 ГВт. Стварэнне Асуанскага гідратэхнічнага комплексу дало магчымасць павялічыць пасяўныя плошчы ў Егіпце амаль на 1/3, ліквідаваць пагрозу паводак, палепшыць рачную навігацыю, садзейнічала развіццю энергаёмістых галін гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЦІНАВА́ННЕ,
1) нанясенне тонкага слоя плаціны (таўшчынёй 1—5 мкм) на паверхню метал. вырабаў электралітычным спосабам. Павышае каразійную і зносаўстойлівасць, адбівальную здольнасць вырабаў, забяспечвае кантактную электраправоднасць.
2) Прамочванне гранул гліназёму плацінахлорыставадароднай к-той з наступным аднаўленнем плаціны; плацінавы гліназём выкарыстоўваецца як каталізатар, напр., пры перапрацоўцы нафтапрадуктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАРЭ́З,
частка апоры моста, быкаплаціны, шлюза-рэгулятара або асобная канструкцыя перад апорамі для аховы іх у час ледаходу і папярэджання затораў. Мае нахіленую ці вертыкальную верхавую грань, накіраваную супраць цячэння, якая ламае ломіць* лёд і накіроўвае яго абломкі ў пралёты моста (плаціны). Бываюць бетонныя, жалезабетонныя і драўляныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯ́СЦІЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., каля в. Клясціцы. Створана на р. Нішча ў 1959. Пл. 1,2 км², даўж. 12 км, найб.шыр. 200 м, найб.глыб. 7 м, аб’ём вады 2,52 млн.м³. Берагавая лінія моцна парэзаная, берагі параслі лесам, вышыня берагоў у вярхоўі да 5 м, каля плаціны 10—15 м. Дно выслана пяском, слаба заілена. Ёсць дробныя астравы. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 226,8 млн.м³. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Клясціцкая ГЭС).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́БА ВЫСАКАРО́ДНЫХ МЕТА́ЛАЎ,
колькасная наяўнасць золата, серабра, плаціны і паладыю ў лігатурным сплаве, які выкарыстоўваюць у вытв-сці ювелірных вырабаў, манет, медалёў і інш. Па метрычнай сістэме, што прынята ў большасці краін, выражаецца колькасцю грамаў высакароднага металу ў 1000 г сплаву (чыстаму металу адпавядае 1000-я проба). П.в.м. для ювелірных вырабаў: 375, 500, 583, 750 і 958 — з золата; 750, 800, 875, 916, 925 і 960 — з серабра, 950 — з плаціны, 500 і 850 — з паладыю. П.в.м. вырабаў гарантуецца дзярж. кляймом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІТАЦЫ́ЙНАЯ ПЛАЦІ́НА,
бетонная або каменная плаціна, устойлівасць якой супраць зруху пад дзеяннем вады, ільду, хваль, наносаў і інш. абумоўлена пераважна ўласнай сілай цяжару. Звычайна мае трохвугольны або трапецападобны папярочны профіль. Бываюць глухія (праз іх не прадугледжаны пропуск вады) і вадаскідныя, у т. л. вадазліўныя (гл.Вадаскід). Найб. пашыраны вадазліўныя гравітацыйныя плаціны, папярочны профіль якіх мае плаўны абрыс паверхні, па якой зліваецца вада. Найвышэйшая гравітацыйная плаціна (284 м) — Гранд-Дыксанс (Швейцарыя). На Беларусі гравітацыйныя плаціны звычайна вадаскідныя; глухія будуюцца з грунтавых матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
Оўэн-Фолс, вадасховішча на тэр. Уганды, Танзаніі і Кеніі. Створана ў 1954 пры пабудове плаціны Оўэн-Фолс (Уганда) на р. Вікторыя-Ніл і падпоры воз.Вікторыя на 3 м. Пл. 76 тыс.км² (у т. л.воз. Вікторыя 68 тыс.км²), аб’ём 204,8 км³Даўж. 320 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́СЭР, Асуан, ас-Сад аль-Алі,
вадасховішча на тэр. Егіпта і Судана, на р. Ніл, каля вышыннай Асуанскай плаціны. Пл. 5120 км², аб’ём 156 км³, даўж. 500 км. Створана ў 1970 для мэт суднаходства, ірыгацыі і энергетыкі, а таксама для барацьбы з навадненнямі. ГЭС. Названа ў гонар Г.А.Насэра.