Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧА́Й,
вёска ў Навасёлкаўскім с/с Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. За 18 км ад горада і чыг. ст. Паставы, 268 км ад Віцебска. 253 ж., 92 двары (1999).
Вядома з 1542 як уладанне Забярэзінскіх. З канца 16 ст. мястэчка. Маёнтак Л. належаў Юндзілам, Глябовічам, Шэметам і інш. З 1617 уладанне Рудамінаў, з 1731 — Агінскіх. У 1766—76 у Л. пабудаваны мураваны езуіцкі касцёл. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Вілейскім пав. Мінскай, з 1842 Віленскай губ. У 1905 у сяле і маёнтку Л. 81 ж., нар. вучылішча, валасное праўленне, крама. З 1921 Л. у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны ў Пастаўскімпав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, у 1940—59 цэнтр сельсавета ў Пастаўскім, Дунілавіцкім р-нах. З 1960 вёска Л. у Глыбоцкім, з 1962 у Пастаўскім р-нах.
Базавая школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Лучайскі касцёл езуітаў (1776).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Галбіца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца каля в. Турчына, цячэ па зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫ́ХА, Смычыца,
рака ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. і Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Галбіца (бас.р. Дзісна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 128 км². Цячэ па ўзгорыстай раўніне, значна забалочанай і аблесенай. Л. — водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка, за 3 км на Пн ад г. Паставы. Пл. 0,31 км², даўж. 1,02 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 5 м. Пл. вадазбору 1,2 км². Схілы катлавіны спадзістыя, берагі пясчаныя. Зарастае.