БЫ́ЛІЧ (Канстанцін Фёдаравіч) (1906, г. Івангорад Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл. — 27.9.1944),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). З 1925 у Бел. трэцім дзярж. драм. т-ры, з 1937 у БДТ-1 (т-р імя Я.​Купалы). Яго мастацтва адметнае рамантычнай узнёсласцю, шчырасцю пачуццяў, тэмпераментам. Сярод роляў: Андрэй, Мастак, Паромшчык («Плытагоны», «Пінская мадонна», «Ганка» У.​Галубка), Кастусь Каліноўскі (аднайм. п’еса Е.​Міровіча), Мікола («Кацярына Жарнасек» М.​Клімковіча), пан Ендрыхоўскі («Партызаны» К.​Крапівы), сяржант Дроб (аднайм. п’еса Э.​Самуйлёнка), Дон Жуан («Каменны госць» А.​Пушкіна), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.​Шылера). Як мастак аформіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Правакатар» М.​Ірчана (1931). Загінуў у чыгуначнай катастрофе.

К.Ф.Быліч.

т. 3, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛА́ШНІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (5.3.1923, Мінск — 28.9.1994),

бел. акцёр. Засл. арг. Беларусі (1967). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1951). З 1951 у Дзярж. т-ры лялек Беларусі, у 1990—94 у Мінскім абл. т-ры лялек «Батлейка» ў Маладзечне. Характарны акцёр. Вобразы, створаныя К. у нац. рэпертуары, вызначаюцца мяккай лірычнасцю, сакавітасцю акцёрскіх фарбаў: у Дзярж. т-ры лялек — Дзед, Кароль Дурымонт («Дзед і Жораў», «Цудоўная дудка» В.​Вольскага), Цар («Каваль Вярнідуб» паводле А.​Якімовіча), Дзед («Ліпавічкі» паводле У.​Галубка), Бацька («Званы твайго лёсу» А.​Вольскага і П.​Макаля), пёс Мамент і Паромшчык («Чаканпе сабакі Тэафіла» Г.​Марчука) і інш.; у т-ры «Батлейка» — Чорт, Чараўнік і Кароль («Казкі Несцеркі» і «Сіняя світа» А.​Туравай), Бацька, Каваль, Казачнік («Піліпка і Ведзьма» С.​Кавалёва), Пёс Барбос («Чароўны камень» В.​Лукшы), Удаў («Прывітанне для мартышкі» Р.​Остэра і «Насарог і жырафа» Х.​Гюнтэра).

т. 7, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)