паро́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Перавозчык на пароме.

|| ж. паро́мшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паро́мшчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паро́мшчык паро́мшчыкі
Р. паро́мшчыка паро́мшчыкаў
Д. паро́мшчыку паро́мшчыкам
В. паро́мшчыка паро́мшчыкаў
Т. паро́мшчыкам паро́мшчыкамі
М. паро́мшчыку паро́мшчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паро́мшчык м. паро́мщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паро́мшчык, ‑а, м.

Перавозчык на пароме. Паром з адзінокай постаццю паромшчыка памалу адчаліў ад берага і пачаў павольны, здалёк ледзь прыкметны для вока рух. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́мшчык м. Fährmann m -(e)s, -männer і -leute

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паро́мщик паро́мшчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Fährmann m -(e)s, -männer і -leute паро́мшчык, пераво́зчык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

плотовщи́к

1. плы́тнік, -ка м.;

2. (перевозчик) пераво́зчык, -ка м.; (паромщик) паро́мшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчэ́нт, прысл.

Поўнасцю, зусім, дарэшты, датла. У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. Чорны. Згарэла вёска ўшчэнт: ні кала, ні двара не засталося. Якімовіч. Спацеў паромшчык, замарыўся ўшчэнт. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЫ́ЛІЧ (Канстанцін Фёдаравіч) (1906, г. Івангорад Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл. — 27.9.1944),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). З 1925 у Бел. трэцім дзярж. драм. т-ры, з 1937 у БДТ-1 (т-р імя Я.​Купалы). Яго мастацтва адметнае рамантычнай узнёсласцю, шчырасцю пачуццяў, тэмпераментам. Сярод роляў: Андрэй, Мастак, Паромшчык («Плытагоны», «Пінская мадонна», «Ганка» У.​Галубка), Кастусь Каліноўскі (аднайм. п’еса Е.​Міровіча), Мікола («Кацярына Жарнасек» М.​Клімковіча), пан Ендрыхоўскі («Партызаны» К.​Крапівы), сяржант Дроб (аднайм. п’еса Э.​Самуйлёнка), Дон Жуан («Каменны госць» А.​Пушкіна), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.​Шылера). Як мастак аформіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Правакатар» М.​Ірчана (1931). Загінуў у чыгуначнай катастрофе.

К.Ф.Быліч.

т. 3, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)