СЛА́ДКА (Ганна) (каля 1872, в. Спудзвілы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — ?),
бел. нар. спявачка. Вызначалася цудоўным голасам і фенаменальнай памяццю. У 1892 М.Федароўскі запісаў ад яе больш за 200 бел. нар. песень, а яго памагаты І.Трачык амаль столькі ж мелодый. Запісаныя творы змешчаны ў працы Федароўскага «Люд беларускі» (т. 5—6, 1958—60).
Літ.:
Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 26, 183, 185—186.
І.У.Саламевіч.
т. 14, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЬЗЕР ((Walser) Роберт Ота) (15.4.1878, г. Біль, Швейцарыя — 25.12.1956),
швейцарскі пісьменнік. Пісаў на ням. мове. Знаходзіўся пад пастаянным псіхал. уціскам, звязаным з прагрэсіраваннем душэўнай хваробы (у 1933 лячыўся ад шызафрэніі ў псіхіятрычнай клініцы). Пісаў вытанчаныя, прасякнутыя індывідуалізмам і песімізмам эсэ і апавяданні: «Нататкі Фрыца Кохера» (1904), «Прагулка» (1917), «Жыццё паэта» (1918); раманы «Памагаты», «Якаб фон Гунтэн» (абодва 1908); імпрэсіяністычную лірыку (зб. «Вершы», 1909).
Тв.:
Dichtungen in Prose, Bd. 1—4. Genf;
Darmstadt, 1953—59;
рус. пер. — Помощник;
Якоб фон Гунтен: Романы;
Миниатюры. М., 1987.
Літ.:
Über Robert Walser. Bd. 1—2. Frankfurt am Main, 1978;
Седельник В.Д. Вальзер // История всемирной литературы. М., 1994. Т. 8.
Л.П.Баршчэўскі.
т. 3, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)