АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ДЗЯРЖА́Ў ПАЎДНЁВА-УСХО́ДНЯЙ А́ЗІІ (Association of South Asian Nations; АСЕАН),
рэгіянальная палітычна-эканамічная арг-цыя. Засн. ў 1967. Удзельнікі: Інданезія, Малайзія, Сінгапур, Тайланд, Філіпіны, Бруней (з 1984). Мэта: эканам., сац., культ. і паліт. супрацоўніцтва. Вышэйшы орган — нарада міністраў замежных спраў, дзейнічае пастаянны сакратарыят у Джакарце (Інданезія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЫ́ЙСКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальная дзяржава на тэр.Зах. Грузіі (Гурыі) у 14 — пач. 19 ст. Уключала таксама тэр.Аджарыі з г. Батумі. Палітычна незалежная з 16 ст.Унутр. міжусобіцы і барацьба з Турцыяй прывялі Гурыйскае княства да заняпаду, а яго правіцелі сталі васаламі цароў Імерэты. У 18 ст. Аджарыя з Батумі, гарады Кабулеты і Хіна заваяваны туркамі. У 1811 Гурыйскае княства далучана да Рас. імперыі, у складзе яе захоўвала аўтаномію да 1828.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАНАДА́ЎЧАЯ ЎЛА́ДА,
сістэма дзярж. органаў, якія маюць права выдаваць законы. Ў адпаведнасці з тэорыяй раздзялення ўлад адна з трох улад, якія ўраўнаважваюць у дзяржаве адна адну. У дэмакр. дзяржавах З.ў. можа ажыццяўляцца спец. заканадаўчымі органамі (парламент, мясц. заканадаўчыя асамблеі), а таксама і непасрэдна выбарчым корпусам (палітычна дзеяздольнымі грамадзянамі) шляхам рэферэндуму; ў некаторых выпадках і органамі выканаўчай улады — у парадку дэлегаванага заканадаўства. У Рэспубліцы Беларусь З.ў. належыць Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МДЫВА́НІ (Георгій Давідавіч) (26.9.1905, г. Багдаты, Грузія — 10.10.1981),
грузінскі драматург, кінасцэнарыст. Засл. дз. мастацтваў Грузіі (1961). Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1924—26). Дэбютаваў вершамі ў 1920. Аўтар востраканфліктных, палітычна актуальных, публіцыстычных і прасякнутых героікай подзвігу п’ес «Алькасар» (паст. 1936), «Батальён ідзе на Захад» (1941), «Новыя часы» (1952), «Дзень нараджэння Тэрэзы» (1961), «Укралі консула» (1963), «Лілео» (1977), а таксама сцэнарыяў кінафільмаў «Радавы Аляксандр Матросаў» (1948), «Салдат Іван Броўкін» (1955), «Іван Броўкін на цаліне», «Апошні з Сабадура» (абодва 1958), «Хеўсурская балада» (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́ННЫ (Юрка) (сапр.Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 29.7.1908, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 1937),
бел.паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). Працаваў у газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі». Восенню 1936 беспадстаўна арыштаваны. Расстраляны ў Мінску. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб-каў паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (абодва 1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (абодва 1931), «Стала і мужна» (1932), нарысаў «Крок пяцігодкі» (1931), прасякнутых рамантыкай сацыяліст.буд-ва. У некаторых творах пераважала рыторыка, палітычна-агітацыйны пачатак.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1960.
Літ.:
Грахоўскі С. Савецкая, № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны // Дзень паэзіі. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ДЭЛЬ ((Bredel) Вілі) (2.5.1901, г. Гамбург, Германія — 27.10.1964),
нямецкі пісьменнік, прадстаўнік сацыялістычнага рэалізму. Прэзідэнт АМ ГДР (з 1962). Удзельнік Гамбургскага паўстання 1923. У 1933—34 вязень фаш. канцлагера, адкуль уцёк. У 1934—45 у эміграцыі (Прага, Масква). Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі (1937—39). Яго палітычна завостраныя раманы «Машынабудаўнічы завод Н. і К» (1930), «Розенгофская вуліца» (1931, бел.пер. 1933), «Выпрабаванне» (1935, бел.пер. 1937), «Ад Эбра да Волгі» (1939—48), трылогія «Родныя і знаёмыя» (1941—53) і інш. прысвечаны антыфаш. і антываен. змаганню, а таксама жыццю рабочых у ГДР. На бел. мову творы Брэдэля перакладалі В.Вольскі, К.Даўкша, В.Сёмуха і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЬРАФ ((Wallraff) Гюнтэр) (н. 1.10.1942, г. Буршайд, Германія),
нямецкі пісьменнік, публіцыст. Стаў шырока вядомы дзякуючы сваім палітычна завостраным рэпартажам, у аснове якіх — уласныя назіранні за жыццём рабочых (у т. л. замежных у ФРГ, а таксама за метадамі работы «бульварнай» прэсы («Ты нам патрэбны», 1966; «Трынаццаць непажаданых рэпартажаў», 1969; «Новыя рэпартажы», 1972; «Вы там, уверсе, мы тут, унізе», 1973, сумесна з Б.Энгельманам; «Нараджэнне сенсацыі. Чалавек, які ў Більдзе быў Гансам Эсэрам», 1977; «На самым дне», 1985; «Позірк у паперы», 1987, і інш.). Аўтар шэрагу тэле- і радыёп’ес.
Тв.:
Ganz unten. 3. Aufl. Berlin;
Weimar, 1987;
Рус.пер. — Нежелательные репортажи. М., 1982;
Репортер обвиняет: Худож. публицистика. М., 1988.
Літ.:
История немецкой литературы: Пер. с нем. М., 1983. Т. 3. С. 247, 149—250, 271.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎСТРА-ПРУ́СКАЯ ВАЙНА́ 1866,
вайна Прусіі супраць Аўстрыі за аб’яднанне палітычна раздробленай Германіі і панаванне ў ёй прускага юнкерства. Зачэпкай да вайны стала спрэчка з-за зямлі Шлезвіг-Гольштэйн, заваяванай Аўстрыяй і Прусіяй у вайне супраць Даніі. Прусія заручылася нейтралітэтам Францыі і Расіі, заключыла ваен. саюз з Італіяй, і 16 чэрв. яе войскі ўварваліся ў Гесен, Гановер і Саксонію. Пасля паражэння Аўстрыі каля Садавы 23 жн. ў Празе падпісаны мірны дагавор, паводле якога зямля Шлезвіг-Гольштэйн адышла да Прусіі. Прусія, атрымаўшы права стварыць саюз герм. дзяржаў на Пн ад р. Майн, у вер. 1866 захапіла Гановер, Гесен-Касель, Насаў і Франкфурт-на-Майне. У 1867 яна арганізавала Паўн.-герм. саюз (19 ням. дзяржаў і вольныя гарады Брэмен, Гамбург і Любек). Герм. дзяржавы, размешчаныя на Пд ад Майна, падпісалі з Прусіяй сакрэтныя ваен. пагадненні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЯ,
1 у псіхалогіі свядомая самарэгуляцыя суб’ектам сваёй дзейнасці і паводзін, якая забяспечвае пераадоленне цяжкасцей пры дасягненні мэты. Розныя вытлумачэнні волі ў філасофіі і псіхалогіі звязаны з процілегласцю канцэпцый дэтэрмінізму і індэтэрмінізму. Першы разглядае волю як абумоўленую звонку (фіз., псіхал., сац. прычынамі або божым прадвызначэннем), другі — як аўтаномную і незалежную сілу (гл.Свабода волі). У вучэннях валюнтарызму воля ўяўляецца як адвечная і першасная падстава сусветнага працэсу і чалавечай дзейнасці. У т.зв. «аўтагенетычных» тэорыях воля разглядаецца як нешта спецыфічнае, незалежнае, што не зводзіцца да якіх-н. працэсаў (В.Вунт, Н.Ах, І.Ліндворскі), а ў «гетэрагенетычных» тэорыях — як нешта другаснае, прадукт інш.псіхал. фактараў і з’яў (І.Ф.Гербарт, Г.Эбінгаўз, Э.Блейлер, прадстаўнікі асацыянізму).
2) У праве — адлюстраваная ў сістэме нормаў права воля класа, які эканамічна і палітычна пануе ў грамадстве. Тэрмін «воля» выкарыстоўваецца ў заканадаўстве і як сінонім волевыяўлення ўдзельнікаў праваадносін.
чэшскі і славацкі паліт. дзеяч. У 1929—38 разам з бацькамі жыў у СССР. З 1939 чл. кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ). Удзельнік славацкага нацыянальнага паўстання 1944. Чл.ЦК (1958—70) і Палітбюро (1963—69) КЛЧ. У 1963—68 1-ы сакратар ЦК кампартыі Славакіі. У студз. 1968 — крас. 1969 1-ы сакратар ЦК КПЧ, кіраўнік рэфарматарскага крыла партыі (ідэя «сацыялізму з чалавечым тварам»), ініцыятар «пражскай вясны». Пасля ўводу войск Варшаўскага дагавору ў Чэхаславакію (жн. 1968) пад націскам сав.парт. і дзярж. кіраўніцтва пагадзіўся спыніць ліберальныя пераўтварэнні («маскоўскае пагадненне»). У 1970 выключаны з партыі. З 1989 чл.«Грамадзянскага форуму». Палітычна рэабілітаваны ў выніку «аксамітнай рэвалюцыі» 1989. Дэп. Федэральнага сходу (парламента) у 1951—54, 1960—69 і з 1989, яго старшыня ў 1989—92. Удзельнік руху «Грамадства супраць насілля» (1989—91). у 1992 старшыня С.-д. партыі Славакіі. Загінуў у аўтакатастрофе. Аўтар успамінаў «Жыццё за свабоду» (апубл. ў 1993).