ЛУК’Я́НАВА (Лідзія Іванаўна) (н. 7.5.1941, пас. Галіцына Пензенскай вобл., Расія),
бел. гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1971), праф. (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1963). З 1971 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Працы па сац.-паліт. гісторыі Іспаніі, замежнай сац. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Испания: истоки и современные тенденции оппозиционного движения. М., 1977 (разам з Т.Баранавай);
Социалистический образ жизни: критический анализ немарксистских концепций. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Яўген Вячаслававіч) (н. 1.9.1949, в. Ратамка Мінскага р-на),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Скончыў БДУ (1973), працаваў у Бел.тэхнал. ін-це. З 1990 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (у 1990—94 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Ін-та сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах сац.-паліт. развіцця грамадства, функцыянавання паліт. ін-таў, ажыццяўлення паліт. улады і інш. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУ па паліталогіі.
правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Вучыўся ў навуч. установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Д-р права (1645), праф. Віленскай акадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыка-прававой думцы Беларусі 17 ст. У працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (Гданьск, 1651) насуперак сярэдневяковым традыцыям, тэалагічным тэорыям пра дзяржаву і права разглядаў з’явы грамадскага жыцця з пункту гледжання прыроды чалавека і патрабаванняў чалавечага розуму, крытыкаваў паднявольную працу і прыгнёт сялян, заклікаў да грамадскакарыснай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ЎСКІ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 1.4.1936, Мінск),
бел. філосаф, палітолаг. Д-рфілас.н. (1987), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1959). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1989 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1993 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы сучаснай зах. філасофіі, паліталогіі, тэорыі міжнар. адносін, сац. прагназавання і фарміравання асобы.
Тв.:
Проблемы «массовой культуры» и массовых коммуникаций. Мн., 1972 (разам з Г.П.Давідзюком);
Личность и социальное прогнозирование. Мн., 1977;
Проблемы внешнеполитической доктрины Республики Беларусь как самостоятельного независимого государства // Восточная Европа: политический и социокультурный выбор. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКО́ЎСКІ (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 30.12.1942, г. Белябей, Башкірыя),
рускі праваабаронца, палітолаг, пісьменнік. Адзін з першых арганізатараў рас.дэмакр. апазіцыі. За сваю дысідэнцкую і праваабарончую дзейнасць быў выключаны з Маскоўскага ун-та (1961), неаднойчы арыштоўваўся. У 1976 высланы з СССР. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (1981). У 1982—90 займаўся фундаментальнымі даследаваннямі ў галіне нефрафізіялогіі. Выступіў як адзін з арганізатараў т.зв. Інтэрнацыянала супраціўлення (1983), ініцыіраваў стварэнне ў Нью-Йорку арг-цыі «Цэнтр за дэмакратыю». Ганаровы чл. шэрагу праваабарончых арг-цый. Стварэнне рас.дэмакр. апазіцыі апісаў у аўтабіяграфіі «І вяртаецца вецер...» (выд. ў 1978 за мяжой, у 1990 у Расіі), аўтар артыкулаў пра СССР і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛЯ́Р (Іван Іванавіч) (н. 15.6.1941, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1984), праф. (1997). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1964), Мінскую вышэйшую парт. школу (1973). Настаўнічаў, быў на камсамольскай і парт. рабоце. З 1978 нам. упаўнаважанага Савета па справах рэлігій пры СМБССР па Брэсцкай вобл. З 1985 у Брэсцкім ун-це. Даследуе праблемы фарміравання грамадскай думкі, развіцця паліт. працэсу, станаўлення прававой дзяржавы, рэалізацыі і абароны правоў чалавека. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека.
Тв.:
Взгляд изнутри: Обществ.-полит. процесс на Беларуси. Лунинец, 1993;
Права человека: Современные представления и механизмы защиты. 3 изд. Брест, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́Ў (Уладзімір Андрэевіч) (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на),
бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1989). Д-ргіст.н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел. радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел.дзярж.эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт. навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЯНЕ́ЦКІ (Станіслаў Фёдаравіч) (н. 1.9.1940, в. Востраў Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Брат М.Ф.Дубянецкага. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1966) і Мінскую вышэйшую парт. школу (1973). Настаўнічаў, быў на культ.-асв. і парт. рабоце (у 1979—89 інструктар ЦККПБ). З 1989 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1993 у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». Даследуе праблемы нац. і маральнай самасвядомасці, развіцця паліт. працэсу, гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі. Адзін з аўтараў даведнікаў «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (1995), «Чалавек і грамадства» (1998), інш. энцыклапедычных выданняў.
Тв.:
Центры творческой мысли. Мн., 1982;
Формы и специфика проявления нравственных отклонений в условиях перестройки. Мн., 1990;
Цяжкі шлях да Адраджэння. Брэст, 1997 (разам з Э.С.Дубянецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙПС ((Pipes) Рычард Эдгар) (н. 11.7.1923, г. Цешын, Польшча),
амерыканскі гісторык, палітолаг. З 1940 у ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1950). У 1962—63 дырэктар Цэнтра навук. даследавання Расіі. З 1963 праф.рас. гісторыі Гарвардскага ун-та. У 1981—82 саветнік па Сав. Саюзе прэзідэнта ЗША Р.Рэйгана. Аўтар прац «Еўропа пасля 1815 г» (1970), «Расія пры старым рэжыме» (1974), «Амерыканска-савецкія адносіны ў эру разрадкі» (1981), «Камунізм: знікаючы прывід» (1993), «Расія пры бальшавіцкім рэжыме» (1994) і інш. У кн. «Утварэнне Савецкага Саюза: камунізм і нацыяналізм. 1917—1923 гг» (1954, перавыд. 1968) вызначыў ролю і месца ў пач. 20 ст.бел.нац.-вызв. руху (у т. л.БСГ), разглядаў унутр. і знешнія абставіны, якія не дазволілі замацаваць бел. дзяржаўнасць у форме БНР.
Тв.:
Бел.пер. — Мінуўшчына Расеі і яе будучыня // Arche. 2000. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛЯРО́Ў (Ігар Васілевіч) (н. 15.7.1948, г.п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. сацыёлаг і палітолаг. Д-р сацыялагічных н. (1990), канд.філас.н. (1983), праф. (1994). Прэзідэнт Бел. акадэміі сац. навук (з 1997). Скончыў Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1971), Мінскую вышэйшую парт. школу (1982). Працаваў у праектна-канструктарскіх установах. З 1984 лектар, нам.заг. ідэалагічнага аддзела ЦККПБ. З 1991 у Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. З 1993 у Бел. ін-це інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1995 нам. дырэктара, дырэктар). Дэп., старшыня Камісіі па правах чалавека і нац. пытаннях Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп., нам. старшыні Камісіі па правах чалавека і нац. пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Даследуе праблемы паліт. сацыялогіі, метадалогіі і методыкі сац. праектавання і прагназавання, міжнац. і канфесіянальных адносін у Беларусі.
Тв.:
Теоретические основы социального проектирования. Мн., 1989;
Политические партии Беларуси: анализ, проблемы, прогнозы. Мн., 1997;
Молодежь Беларуси на пороге XXI в.: социол. анализ. Мн., 1997;
Беларусь на этапе социального перелома: социол. анализ. Мн., 1998.