Палімерных матэрыялаў перапрацоўка 8/55, 464, 493; 10/398
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЦКАЯ (Людміла Сяргееўна) (н. 24.5.1935, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1991). Скончыла Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1964 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па разбурэнні і прагназаванні працэсаў старэння палімераў і палімерных кампазітаў пры ўзаемадзеянні іх з навакольным асяроддзем. Даследавала механізм утварэння дэфектаў пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпрамянення; распрацавала метады прагназавання даўгавечнасці і спосабы стабілізацыі ўласцівасцей палімерных кампазітаў.
бел. вучоны ў галіне трыбаматэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Калінінскі політэхн.ін-т (1971). З 1976 у Бел. ун-це транспарту (з 1989 заг. аддзела, з 1995 праф.). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і саставу гібрыдных палімерных кампазітаў, мадэліраванні напружанага стану і цеплавога поля дэталей пры звышхуткасным слізганні. Прапанаваў тэарэт. апісанне зоны найб. напружанняў і дэфармацый метадамі канечных элементаў і канечных рознасцей; растлумачыў механізм біяхім. сінтэзу палімерных злучэнняў у паверхневых слаях валокнаў поліамідаў.
Тв.:
Триботехника электрических контактов. Мн., 1985 (разам з В.В.Кончыцам, М.К.Мышкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т МЕХА́НІКІ МЕТАЛАПАЛІМЕ́РНЫХ СІСТЭ́Мімя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1969 у Гомелі на базе Аддзела механікі палімераў АНБССР (існаваў з 1963). У ін-це (1998) 11 аддзелаў, аспірантура і дактарантура, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: тэарэт. асновы кіравання трываласнымі, адгезійнымі, антыфрыкцыйнымі і антыкаразійнымі ўласцівасцямі кампазітаў і інш. сістэм на аснове арган. і неарган. палімераў з мэтаю стварэння матэрыялаў для дэталей і вузлоў машын, абсталявання і прылад; тэорыя трэння і зношвання палімерных кампазітаў; метады разліку дэталей з палімераў і палімерных кампазітаў. Створаны палімерныя матэрыялы, якія даюць магчымасць значна павялічыць рэсурс і надзейнасць машын, зменшыць адмоўнае ўздзеянне вытв. дзейнасці на навакольнае асяроддзе; распрацаваны метады і спосабы кіравання ўласцівасцямі палімерных матэрыялаў пры дапамозе ўздзеяння эл. і магн. палёў, іанізавальнага выпрамянення, фіз.-хім. мадыфікавання; арыгінальныя тэхналогіі і тэхнал. абсталяванне для атрымання такіх матэрыялаў. У ін-це працавалі акад.АН Беларусі У.А.Белы, А.І.Свірыдзёнак; працуюць чл.-кар.Нац.АН Беларусі Б.І.Купчынаў, Ю.М.Плескачэўскі (дырэктар з 1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНАХІ́МІЯпалімераў,
раздзел хіміі высокамалекулярных злучэнняў, у якім даследуюцца хім. ператварэнні, што адбываюцца ў выніку паглынання сістэмай мех. энергіі.
Хім. ператварэнні, ініцыіраваныя ці паскораныя мех. уздзеяннем, наз.механахімічнымі рэакцыямі. Механахім. рэакцыі (пераважна мех.дэструкцыя палімераў) ідуць пры перапрацоўцы палімерных матэрыялаў на вальцах, у экструдэрах, змешвальніках, пры ўздзеянні на палімеры ультрагуку, пры эксплуатацыі вырабаў ва ўмовах статычных і дынамічных мех. нагрузак, пры розных відах мех. апрацоўкі і інш. М. вырашае шматлікія практычныя праблемы мадыфікацыі палімераў, удасканальвання тэхналогіі вытв-сці і мех. апрацоўкі палімерных матэрыялаў, заўчаснага выхаду са строю механізмаў і асобных дэталей, якія працуюць ва ўмовах інтэнсіўных мех. нагрузак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЧУ́К (Мікалай Раманавіч) (н. 7.2.1948, г. Магілёў),
бел. фізікахімік, стваральнік бел.навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1992 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэс-метады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
Літ.:
Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІКАЛО́ПАЎ (Мікалай Сяргеевіч) (13.3.1924, г. Сцепанакерт, Азербайджан — 22.1.1993),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. з 1966). Скончыў Ерэванскі політэхн.ін-т (1945). У 1949—80 у Ін-це хім. фізікі, з 1985 дырэктар Ін-та сінт.палімерных матэрыялаў АНСССР, адначасова (з 1961) праф. Маскоўскага фізіка-тэхн. ін-та. Навук. працы па кінетыцы і механізме іоннай полімерызацыі, тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў. Адкрыў новы элементарны акт полімерызацыі — перадачу ланцуга праз палімер (1961), магчымасць полімерызацыі пры высокім ціску ў спалучэнні з дэфармацыяй зруху рэчываў, якія цяжка ператварыць у палімеры інш. метадамі. Прапанаваў метады напаўнення тэрмапластаў мінер. напаўняльнікамі непасрэдна ў ходзе полімерызацыі. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Леанід Сямёнавіч) (н. 14.5.1938, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1960). З 1968 у Ін-не механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). Навук. працы па тэорыі і метадах герметызацыі, тэорыі кампазіцыйных матэрыялаў, стварэнні палімерных матэрыялаў новых класаў (процікаразійных, магнітавадкіх, антыфрыкцыйных для эндапратэзаў і інш.). Выявіў новы тып палімерных электрэтаў — металапалімерныя.
Гв.: Материаловедение и конструкционные материалы. Мн., 1989 (у сааўт.); Полимерные пленки, содержащие ишибиторы коррозии. М., 1993 (разам з А.С.Няверавым); Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа); Electrcts in engineering: Fundamentals and applications. Boston; London, 2000 (разам з У.М.Кестэльманам, В.А.Гальдадэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1964 у г. Ліда. Рыхтуе тэхнолагаў і тэхнікаў-механікаў. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): тэхн. эксплуатацыя і рамонт аўтатрансп. сродкаў; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на аўтатранспарце; мікраэлектроніка; вытв-сць вырабаў і пакрыццяў з палімерных матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ХІ́МІКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1967 у Магілёве. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аўтаматызацыя тэхнал. працэсаў і вытв-сці, вытв-сць вырабаў і пакрыццяў з палімерных матэрыялаў, тэхналогія прадукцыі грамадскага харчавання, электраэнергетыка, машыны і апараты харч. вытв-сцей, халадзільна-кампрэсарныя машыны і ўстаноўкі, камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.