ПАКРЫЦЦЁ ў будаўніцтве,

верхняя агараджальная канструкцыя, якая аддзяляе памяшканне будынка (або ўнутраны аб’ём збудавання) ад вонкавага асяроддзя і знешніх уздзеянняў. Асн. від П. — плоскія дахі (тэрасы), якія выкарыстоўваюцца як спартыўныя пляцоўкі, салярыі і інш. Асн. элементы П. — нясучая аснова (напр., панэлі, абалонка), уцяпляльнік (керамзіт і інш.) і дахавае крыццё.

т. 11, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Электралітычнае пакрыццё 4/353

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шатровае пакрыццё, гл. Шацёр (у архітэктуры)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мяккае дахавае пакрыццё 2/450

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мульчыраванне,

агратэхнічнае пакрыццё глебы ахоўным слоем.

т. 11, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мульчыраванне,

меліярацыйна-будаўнічае пакрыццё глебы ахоўным слоем.

т. 11, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРНІСА́Ж (франц. vernissage літар. пакрыццё лакам),

урачыстае адкрыццё маст. выстаўкі. Назва паходзіць ад звычаю пакрываць карціны лакам перад выстаўкай.

т. 4, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАЧЭ́ННЕ,

пакрыццё вырабаў, асобных частак прылад, канструкцый, збудаванняў тонкім слоем золата з дэкаратыўнымі, ахоўнымі і ахоўна-дэкаратыўнымі мэтамі. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай і гадзіннікавай вытв-сці, паўправадніковай тэхніцы, ужытковым мастацтве і інш.

Ліставое З. — наклейванне на падрыхтаваную паверхню вырабаў або збудаванняў тонкіх (0,1—0,3 мкм) лістоў золата. Вядома з 3-га тыс. да н.э. (Егіпет), у Кіеўскай Русі пашырылася з 10—11 ст. Ужывалася для аддзелкі палацаў і храмаў. У паліграфіі выкарыстоўваецца для спец. мастацкага друкавання і ціснення пераплётаў. Парашковае З. — нанясенне на выраб, пакрыты клейкім лакам, тонкага слоя залатога парашку. Агнявое З.пакрыццё метал., звычайна медных, лістоў амальгамай (сплаў золата і ртуці) з наступнай адгонкай ртуці нагрэвам. Другі яго спосаб — нанясенне лаку, у якім ёсць золата, на фарфора-фаянсавыя вырабы. Пры абпальванні лак выгарае, а залатое покрыва застаецца. З. плакіроўкай — гарачая пракатка лістоў золата з лістамі інш. металу або валачэнне метал. пруткоў, абкручаных лістамі золата. Гэтым спосабам вырабляюць біметал для карпусоў гадзіннікаў і інш. Гальванічнае З. (выкарыстоўваецца з сярэдзіны 19 ст.) робіцца пераважна ў цыяністых залатых электралітах метадам электралітычнага асаджэння. З. катодным распыленнем пашырана пры вытв-сці фотаэлементаў і інш. З. наз. таксама пакрыццё прадметаў рэчывамі залацістага колеру.

т. 6, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГНІ́ТНЫ ДЫСК,

носьбіт інфармацыі ў выглядзе дыска, на паверхню якога нанесена пакрыццё з магн. ўласцівасцямі. Інфармацыя запісваецца/счытваецца (пры вярчэнні М.д. вакол восі) на канцэнтрычных дарожках з дапамогай блока магнітных галовак чытання/запісу. Бывае здымны (напр., дыскета) і няздымны (вінчэстэр). Выкарыстоўваецца ў знешніх запамінальных прыстасаваннях ЭВМ. На вял. ЭВМ выкарыстоўваюцца стацыянарныя прылады дыскавай памяці вял. ёмістасці (да некалькіх гігабайт).

т. 9, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУДЖЭ́ННЕ,

пакрыццё волавам металічных (пераважна стальных і медных) вырабаў і паўфабрыкатаў (стужкі, ліста, дроту) для аховы іх ад карозіі або каб аблегчыць працэс паяння. Робіцца апусканнем прадмета ў расплаўленае волава, у раствор, у якім ёсць волава, або ў электраліт (пры Л. электролізам) з наступным аплаўленнем у масляных ваннах, пячах ці індуктарах. Перад Л. выраб ачышчаюць, а паверхню, якая апрацоўваецца, пратраўліваюць кіслатой.

т. 9, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)