1) у драўляным дойлідстве — дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь даху або страхі ці робіцца пад застрэшкам 2-схільнага даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некат.
2) У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве — карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і інш.
Літ.:
Сахута Я.М. Народная разьба па дрэву.
С.А.Сергачоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)