Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМЕ́ЦКІ НАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С (ННК; Deutscher Volkskongreß),
сход дэлегатаў ад паліт. партый і масавых арг-цый, кіроўны Сацыяліст. адзінай партыяй Германіі (САПГ; засн. ў 1946) пасля 2-й сусв. вайны. Пасяджэнні кангрэса адбыліся ў снеж. 1947, сак. 1948 і маі 1949, ён выбраў у сак. 1948 1-ы, у маі 1949 2-і Нямецкінар. савет (апошні 30.5.1949 прыняў праект канстытуцыі, а 7.7.1949 канстытуіраваўся як часовая Нар. палата і абвясціў Германскую Дэмакратычную Рэспубліку, ГДР). ННК праводзіў сав. палітыку адносна Германіі і служыў для САПГ інструментам у будаўніцтве аднапарт. сістэмы. У зах.акупац. зонах краіны забаронены ў пач. 1948. У сувязі з заснаваннем ГДР ННК канстытуіраваўся ў кастр. 1949 як Нац. фронт дэмакр. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМ (Brahm; сапр.Абрахамзон; Abrahamsohn) Ота
(5.2.1856, г. Гамбург, Германія — 28.11.1912),
нямецкітэатр. дзеяч, рэжысёр. Заснавальнік ням. сцэнічнага натуралізму. Вучыўся ў Берлінскім, Гейдэльбергскім і Страсбургскім ун-тах. З 1889 узначальваў літ.-тэатр.т-ва «Вольная сцэна», з 1894 — Нямецкіт-р, з 1904 — «Лесінг-тэатр» (усе ў Берліне). Паставіў амаль усе п’есы Г.Ібсена і Г.Гаўптмана, ставіў А.Хольца, І.Шлафа, Э.Заля, Л.Талстога. У яго спектаклях жыццёвая дакладнасць дэталяў спалучалася з глыбінёй распрацоўкі псіхал.Сцэн.
нямецкі спартсмен і трэнер (футбол). Чэмпіён свету (1974), Еўропы (1972). Лічыўся адным з лепшых у свеце футбольным абаронцам, у 1972 і 1976 прызнаны лепшым футбалістам Еўропы. Пад кіраўніцтвам Бекенбаўэра каманда ФРГ стала чэмпіёнам свету (1990).
нямецкі гісторык-гуманіст. З 1517 баварскі прыдворны гістарыёграф. Склаў першы гіст. твор на ням. мове «Баварская хроніка», які асвятляе гісторыю Баварыі да 1519 (надрук. ў 1566). У 1523 выдаў першую карту Баварыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГІ (ад англ. dog сабака),
догападобныя сабакі, група парод службовых сабак. Выкарыстоўваліся як паляўнічыя, баявыя, вартавыя і ахоўныя, цяпер — як свойскія вартавыя і службовыя сабакі. Радзіма Д. — Тыбет; пашырыліся да Еўропы, Паўн. Афрыкі, Японіі. Ад тыбецкіх Д. узніклі сучасныя пароды — баксёры, бульдогі, мастыфы і інш. Назва «Д.» захавалася за ням., выведзеным у Германіі ў сярэдзіне 19 ст., стараж. байцоўскім бардоскім і белым паляўнічым аргенцінскім, выведзенымі ў 1920-я г.
Нямецкі Д. — самая вял. сярод інш парод сабак. Выш. ў карку 72—80 см, маса 70 кг і больш Канстытуцыя моцная, сухая, касцяк і мускулатура магутныя. Грудзі глыбокія, галава доўгая, з шырокімі масіўнымі сківіцамі, на доўгай шыі. Поўсць кароткая, густая, бліскучая. Масць чорная. мармуровая, палевая. тыгравая, блакітнавата-шэрая розных адценняў. Характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КЕР ((Becker) Барыс) (н. 22.11.1967, г. Ляймен, Германія),
нямецкі спартсмен (тэніс). Пераможца ў адзіночным разрадзе турніраў ва Уімблдане (1985, 1986, 1989), адкрытых чэмпіянатаў ЗША (1989), Аўстраліі (1991, 1995), турніру «Мастэрс» (1988, 1992). У 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. быў лідэрам сярод лепшых тэнісістаў свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЛІЕНТАЛЬ ((Lilienthal) Ота) (23.5.1848, г. Анклам, Германія — 10.8.1896),
нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі. Канструяваў планёры, у 1891—96 выканаў на іх каля 2 тыс. палётаў. Даказаў залежнасць паміж пад’ёмнай сілай, лабавым супраціўленнем і вуглом атакі крыла (т.зв. паляра Ліліенталя). Растлумачыў прычыны лунання птушак. Загінуў у час палёту.