амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг. Праф. Каліфарнійскага ун-та. Адкрыў прыёны — інфекц. агенты бялковай прыроды, якія выклікаюць пашкоджанні галаўнога мозга (энцэфалапатыі) чалавека і жывёл, у т. л. скрэйпі (сверб) авечак і губчатую энцэфалапатыю («шаленства») буйн. раг. жывёлы. Вызначыў амінакіслотную паслядоўнасць прыёнавага бялку і ідэнтыфікаваў яго ген. Нобелеўская прэмія 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ШЧАНКАЎ Мікалай Іванавіч (26.3.1901, в. Забор’е Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1965),
савецкі неўролаг. Акад.АН Беларусі (1947). Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АМНСССР (1944). Д-рмед.н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), дзе і працаваў да 1939. З 1939 дырэктар Усесаюзнага ін-та экстрым. медыцыны, з 1944 — Ін-та неўралогіі АМНСССР. У 1947—51 прэзідэнт АН Беларусі. З 1951 працаваў у Маскве. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, нерв.-гумаральнай рэгуляцыі, траўматычных і інфекцыйных захворваннях ц. н. с. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозга, прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных раненняў пазваночніка. У Беларусі заснаваў нейрахірургічны цэнтр Ін-та неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі.
Тв.:
Анаэробная инфекция мозга. М., 1944;
Гипоталамус, его роль в физиологии и патологии. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬКО́ Георгій Георгіевіч (н. 1.7.1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай неўралогіі; заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых неўролагаў Беларусі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1985). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Гал. дзіцячы неўролаг Беларусі (1970—2002). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1965 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1973 нам. дырэктара па навук. рабоце). З 1980 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1987—99 прарэктар па лячэбнай рабоце). У 1997—2002 старшыня вучонага мед. савета Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па гіперкінезах, эпілепсіі; стварыў (з А.У.Руцкім) новы кірунак у дзіцячай неўралогіі і артапедыі па спалучаных і ўзаемазвязаных пашкоджаннях.
Тв.:
Генерализованный тик (болезнь Жиль де ля Туретта) у детей и подростков. Мн., 1979;
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт);
Эпилепсия у детей: классификация, диагностика, лечение. Мн., 1997.