Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТО́Л (ад грэч. phyton расліна),
C20H40O, ненасычаны дытэрпенавы спірт. Уваходзіць у састаў хларафілу зялёных раслін як неабходны для яго актыўнасці кампанент, чырв. водарасцей, такаферолаў. Стымулятар росту для малочнакіслых бактэрый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФІНГАЗІ́Н,
вышэйшы аліфатычны ненасычаныамінаспірт; асн. структурны кампанент сфінгаліпідаў. Мае больш за 60 аналагаў і гамолагаў, якія адрозніваюцца колькасцю гідраксільных груп, ступенню ненасычанасці, даўж. вуглевадароднага ланцуга, яго разгалінаванасцю. N-ацыльныя вытворныя С. (цэраміды) — важныя прамежкавыя злучэнні ў біясінтэзе сфінгаліпідаў. Ажыццёўлены хім. сінтэз С. і некат. яго аналагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНІЛАЦЭТЫЛЕ́Н,
ненасычаны вуглевадарод, H2C==CH—C≡CH. Бясколерны газ, tкіп 5 °C, шчыльн. 709,5 кг/м³ (0 °C), добра раствараецца ў бензоле і інш.арган. растваральніках. Мае выключную хім. актыўнасць: лёгка акісляецца, здольны да рэакцый далучэння, замяшчэння, полімерызацыі. У прам-сці атрымліваюць дымерызацыяй ацэтылену ў прысутнасці каталізатара. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці хларапрэну. Раздражняе слізістыя абалонкі, аказвае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 20 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТАДЫЕ́Н, бутадыен-1,3, дывініл,
ненасычаны вуглевадарод CH2=CH—CH=CH2. Упершыню атрыманы з сівушнага алею франц. хімікам Ж.Б.Каванту (1862). Бясколерны газ з непрыемным пахам, tкіп — 4,47 °C, шчыльн. вадкага 621,1 кг/м³ (20 °C), добра раствараецца ў бензоле, эфіры. Гаручы, т-ра самазгарання 415 °C, сумесь з паветрам (1,1—12,5% бутадыёну) выбухованебяспечная. Лёгка полімерызуецца і суполімерызуецца. У прам-сці атрымліваюць дэгідрагенізацыяй нафтапрадуктаў, якія маюць нармальныя бутан і бутэны. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці сінт. каўчукоў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 100 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТЫЛЕ́Н,
ненасычаны вуглевадарод, CH≡CH. Мал. м. 26,04. Бясколерны газ, tпл -80,8 °C, у цвёрды стан пераходзіць мінаючы вадкі, мала растваральны ў вадзе, растваральны ў ацэтоне. Сумесі з паветрам (2,3—80,7% аб’ёмных) выбухова небяспечныя. Атрымліваюць узаемадзеяннем карбіду кальцыю з вадой: Cac2+H2O → C2H2+Ca(OH)2 ці тэрмаакісляльным крэкінгам прыродных газаў. Зыходнае рэчыва для прамысл. вытв-сці полівінілхларыду, полівінілацэтату, полівінілавага спірту, поліакрыланітрыльных валокнаў і сінт. каўчукаў. Сумесі ацэтылену з кіслародам выкарыстоўваюць для зваркі і рэзкі металаў. Аказвае слабанаркатычнае дзеянне (ГДК у паветры 0,3 мг/м³).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПІЛЕ́Н, прапэн,
ненасычаны аліфатычны вуглевадарод, CH2=CHCH3. Бясколерны газ са слабым пахам, tкіп — 47,7 °C. Сумесі з паветрам (2—11,1% П. па аб’ёме) выбухованебяспечныя. Раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, мала — у вадзе. Полімерызацыяй П. атрымліваюць поліпрапілен. У прам-сці П. атрымліваюць пры піролізе вуглевадародаў (напр., прапану) і крэкінгу розных відаў нафтавай сыравіны. Выкарыстоўваюць у вытв-сці пластмас, каўчукоў (гл.Этылен-прапіленавыя каўчукі), акрыланітрылу, гліцэрыны, прысадак, мыйных сродкаў (тры- і тэтрамеры П.), высокаактанавых кампанентаў маторнага паліва, растваральнікаў і інш. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРПІНЕО́Л,
ненасычаны монацыклічны спірт класа тэрпенаў.
Вядомы 3 структурныя ізамеры: α-Т. (1-л-ментэн-8-ол), β-Т. (8-л-ментэн-1-ол) і γ-Т. [4(8)-лментэн-1-ол]. У прыродзе найб. пашыраны α-Т. — бясколерныя крышталі з пахам бэзу; ёсць у шкіпінары і многіх эфірных алеях (напр., памяранцавым, камфорным, гераніевым). У прам-сці атрымліваюць дэгідратацыяй тэрпінгідрату (монагідрат л-ментан-1,8-дыолу) або прамой гідратацыяй α-пінену (гл.Пінен). Сінт. Т. — сумесь усіх ізамераў, у якой пераважае (±)-α-Т. — празрыстая бясколерная вадкасць (tпл 2 °C), tкіп 214—224 °C, шчыльн. 934—941 кг/м³. Выкарыстоўваюць як пахучае рэчыва (пах бэзу) і паўпрадукт для сінтэзу інш. пахучых рэчываў (напр., тэрпінілацэтату, які мае кветкавы пах і выкарыстоўваецца ў вытв-сці мыла), а таксама як кампанент харч. эсенцый, растваральнік, пластыфікатар, флатарэагент.